Міраслаў Андрэевіч Хлебасолаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міраслаў Хлебасолаў (нар. 18 студзеня 1999, Баранавічы) — беларускі футбаліст, нападнік крымскага клуба «Акіян» з Керчы.

Хуткія факты Міраслаў Хлебасолаў, Поўнае імя ...

Бацька Міраслава Андрэй Хлебасолаў і старэйшы брат Дзмітрый Хлебасолаў таксама з’яўляюцца футбалістамі.

Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец «Баранавічаў», дэбютаваў за клуб 12 ліпеня 2015 года ў матчы супраць «Смаргоні» (1:1). Хутка пасля гэтага далучыўся да акадэміі іспанскага «Левантэ», дамоўленасць аб гэтым была дасягнута яшчэ ў сакавіку 2015 года[1]. У сакавіку 2017 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Левантэ»[2], аднак гуляў толькі за моладзевы склад і не прыцягваўся да асновы.

У сакавіку 2018 года вярнуўся ў «Баранавічы»[3], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2018 года пакінуў каманду[4], але праз некалькі месяцаў вярнуўся ў клуб. Са студзеня 2019 года стаў трэніравацца са «Смалявічамі» і пачаў сезон у складзе каманды, аднак пераважна толькі выхадзіў на замену ў ліпені пакінуў клуб.

У сакавіку 2020 года стаў іграком пінскай «Хвалі»[5], у жніўні 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[6] і неўзабаве перайшоў у «Ліду»[7], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у брэсцкім «Дынама», аднак у лютым папоўніў склад петрыкаўскага «Шахцёра»[8]. Пакінуў клуб у снежні 2021 года[9].

У сакавіку 2022 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а неўзабаве адправіўся на прагляд у «Энергетык-БДУ» і падпісаў кантракт з клубам[10]. Дэбютаваў у Вышэйшй лізе 17 красавіка 2022 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:1), вышаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У маі 2022 года пакінуў каманду.

У жніўні 2022 года далучыўся да крымскага клуба «Акіян» з Керчы[11].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У верасні і кастрычніку 2015 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads