Міхал Ігнатавіч Балінскі
гісторык, археолаг, музеязнавец, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхал Ігнатавіч Балі́нскі (псеўданім: Auszlawis; 14.8.1794, маёнтак Цярэспаль Полацкага павета — 22.12.1863, Вільня) — гісторык, краязнавец, публіцыст, рэдактар. Магістр філасофіі (1818)[3].
Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1818). Вывучаў літаратуру і гісторыю ў І. Лялевеля і права ў І. Даніловіча. У 1816—1822 і 1829—1830 гг. супрацоўнік часопіса «Dziennik Wileński». З 1818 г. разам з І. Лялевелем рэдагаваў часопіс «Tygodnik Wileński». Належаў да Таварыства шубраўцаў, адзін з рэдактараў яго газеты «Wiadomości brukowe». У 1818—1822 гг. сакратар Віленскага друкарскага таварыства. У 1831 г. арыштаваны за ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1830-31. З 1836 года жыў у Варшаве, працаваў ва ўстановах асветы, займаўся навукай. У 1841 г. ініцыятар стварэння і адзін з рэдактараў навукова-літаратурнага часопіса «Biblioteka Warszawska». З 1847 г. канчаткова пасяліўся ў сваім маёнтку Яшуны каля Вільні, займаўся даследаваннем мясцовых археалагічных помнікаў. Друкаваўся ў газеце «Kurier Wileński» («Виленский вестник»). У 1855—1862 гг. віцэ-старшыня Віленскай археалагічнай камісіі[3], з 1856 г. член Рускага геаграфічнага таварыства.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар прац па гісторыі ВКЛ, пра Вільню і Віленскі ўніверсітэт. Супольна з Т. Ліпінскім выдаў працу «Starożytna Polska pod względem historycznym, geograficznym i statystycznym…» (t. 1-3, 1843-46; 2-е выданне: t. 1-4, 1885-86), трэці том якой, падрыхтаваны Балінскім, прысвечаны населеным пунктам Беларусі. Упершыню даў апісанне старажытнасцей Лоска (Валожынскі раён), Ружан (Пружанскі раён), Смаргоні, Быхава, Пінска, Слуцка, Гродна і інш., рэшткаў замка на возеры Мястра, датаваў час закладкі Ніжняга замка ў Полацку[3].
Remove ads
Зноскі
- Michał Baliński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/balinski-michal/ Праверана 30 жніўня 2022.
- Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т.1. А — К / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1. — С. 83. — 496 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0354-2.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads