Мішэль Фуко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мішэль Поль Фуко (фр.: Michel Foucault, 15 кастрычніка 1926, Пуацье — 25 чэрвеня 1984, Парыж) — французскі філосаф, тэарэтык культуры і гісторык.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Атрымаў адукацыю ў Сарбоне, вывучаў псіхалогію і філасофію ў Лільскім універсітэце. Выкладаў у розных французскіх універсітэтах. З 1970 — на кафедры гісторыі сістэм мыслення ў Калеж дэ Франс.
Стварыў першую ў Францыі кафедру псіхааналізу, быў выкладчыкам псіхалогіі ў Вышэйшай нармальнай школе і ва універсітэце горада Ліль, загадваў кафедрай гісторыі сістэм мыслення ў Каллеж дэ Франс. Працаваў у культурных прадстаўніцтвах Францыі ў Польшчы, ФРГ і Швецыі. Кнігі Фуко аб сацыяльных навуках, медыцыне, турмах, праблеме вар'яцтва і сексуальнасці зрабілі яго адным з самых уплывовых мысляроў XX стагоддзя.
Remove ads
Светапогляд, даследчыцкая дзейнасць
Першая кніга — «Разумовая хвароба і асоба». Аўтар прац «Вар'яцтва і цывілізацыя», «Дысцыплінаваць і наказваць» (1975) і інш. У кнізе «Гісторыя вар'яцтва ў класічную эпоху» (1961) сцвярджаў, што ў «эпоху розуму» (канец XVII—XVIII ст.) узнікла новае разуменне вар'яцтва, калі хворых людзей пачалі заключаць у бальніцы, будаваць дамы для звар'яцелых, рыхтаваць лекараў новай спецыяльнасці. У кнізе «Нараджэнне клінікі» (1963) разглядаецца праблема ўзнікнення клінічнай медыцыны ў перыяд Вялікай Французскай рэвалюцыі. Галоўная праца М. Фуко — «Словы і рэчы» (1966) — прысвечана даследаванню гуманітарных навук і тых структур мыслення, якія ім папярэднічалі. Аўтар кнігі «Археалогія ведаў» (1969), у якой зроблена спроба апісаць новую метадалогію. У трохтомнай працы па гісторыі сексуальнасці М. Фуко зрабіў выснову пра тое, што віктарыянская эпоха была апантана сексам, аднак грамадствам дапускаліся толькі пэўныя формы адпаведнага дыскурсу.
Для сваёй работы «Археалогію ведаў» Фуко распрацаваў метад дыскурсіўнага аналізу; яго займала, як утвараецца суб’ект, сказаўшы іначай — як магчымая свабода? Фуко лічыў, што сучаснае грамадства дбае пра бачнасць свабоды, але ўсё мацней аблытвае асобу ланцугамі рафінаванага прыгнёту[15].
Погляды М. Фуко вызначаліся халізмам, г.зн. бачаннем сістэмы ведаў як звязанага цэлага, а не сукупнасці асобных адзінак, а таксама асаблівай увагай да слоў, сувязей паміж выказваннямі і адначасова імкненнем да выяўлення глыбінных структур дыскурсу.
Remove ads
Зноскі
- Michel Foucault
- Michel Foucault // Brockhaus Enzyklopädie
- Fichier des personnes décédées mirror Праверана 12 жніўня 2022.
- Catalog of the German National Library Праверана 28 жніўня 2024.
- Bann S. Michel Foucault // Foucault, Michel // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T029075
- Fichier des personnes décédées mirror
- https://deces.matchid.io/id/M_O3exRw_e9d Праверана 16 жніўня 2025.
- RKDartists Праверана 7 чэрвеня 2020.
- https://www.lib.berkeley.edu/visit/bancroft/michel-foucault-berkeley-1980 Праверана 16 жніўня 2025.
- https://rauli.cbs.dk/index.php/foucault-studies/article/download/5572/6211/20722 Праверана 16 жніўня 2025.
![]() |
Мішэль Фуко ў Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Мішэль Фуко на Вікісховішчы |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads