Міхаіл Данілавіч Сіянін
Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Данілавіч Сія́нін[1] (17 снежня 1901 — 1 кастрычніка 1973) — удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, гвардыі палкоўнік. Герой Савецкага Саюза (1943).
Remove ads
Біяграфія
М. Д. Сіянін нарадзіўся ў вёсцы Забалацце (сучасны Аршанскі раён Віцебскай вобласці Беларусі). З 15 гадоў пачаў працаваць на заводзе ў Барані[2]. У 1917 годзе добраахвотнікам уступіў у армію[2]. Удзельнічаў у баях на Аршаншчыне, служыў у Дарагабужы, у 235-м Невельскім палку Омскай імя Італьянскага пралетарыята жалезнай дывізіі[2]. Скончыў курсы Чырвоных камандзіраў. Ваяваў на Туркестанскім фронце, з 1923 па 1931 год удзельнічаў у барацьбе з басмачамі[2].
У Чырвонай Арміі з 1920 года; узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і імянной шашкай Рэўваенсавета СССР. У 1927 годзе скончыў Вышэйшую кавалерыйскую школу, у 1941 г. — Ваенную акадэмію Генштаба.
У Вялікую Айчынную вайну на фронце з лістапада 1941 года: палкоўнік, камандзір 69-й механізаванай брыгады. Удзельнічаў у бітве пад Масквой. У верасні 1943 года брыгада пад яго камандаваннем вызначылася ў бітве за Дняпро каля сяла Вялікі Букрын, на паўднёвы ўсход ад Кіева, 22.09.1943 г. батальён брыгады фарсіраваў Дняпро ў раёне сяла Зарубніцы і захапіў плацдарм. На працягу трох сутак пад ударамі авіяцыі праціўніка М. Д. Сіяніну ўдалося пераправіць на плацдарм асноўныя сілы брыгады і замацавацца на плацдарме.
М. Д. Сіянін — удзельнік баёў на Дуклінскім перавале ў Чэхаславакіі.
У 1948 годзе М. Д. Сіянін скончыў Вышэйшую ваенную акадэмію імя К. Я. Варашылава. Жыў у Оршы, працаваў дырэктарам Мемарыяльнага музея Канстанціна Сяргеевіча Заслонава.
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка»
- 2 ордэны Леніна
- 3 ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Суворава 3-й ступені
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Медаль «За абарону Масквы»
- Медаль «За вызваленне Прагі»
- Медаль «За вызваленне Кіева»
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Ганаровая грамата Рэвалюцыйнага камітэта Таджыкскай аўтаномнай Сацыялістычнай рэспублікі і імянны гадзіннік (1926)[2]
- Ганаровая грамата вярхоўнага Савета БСРР
- іншыя ўзнагароды, у тым ліку, Чэхаславацкія ордэн і медаль за баявыя дзеянні на Дуклінскім перавале[2]
- імянная зброя (шашка)[2]
Remove ads
Памяць
Імем М. Д. Сіяніна названа вуліца ў Оршы.
Зноскі
- Біяграфія на сайце Аршанскага райвыканкама Архівавана 2 студзеня 2015. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads