Мікола Равенскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікола (Мікалай Якаўлевіч) Равенскі (5 снежня 1886, маёнтак Капланцы Ігуменскага павета, цяпер Бярэзінскі раён Мінскай вобласці — 9 сакавіка 1953, Лёвен, Бельгія) — беларускі кампазітар , дырыжор, музычны крытык.

Remove ads

Біяграфія

Вучыўся на рэгенцкіх курсах у Маскве і Пецярбургу (1913—1915), скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1930). Працаваў рэгентам і настаўнікам спеваў у Навагрудку. Збіраў народныя песні Навагрудчыны (архіў загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны). 3 1919 года ў Мінску, кіраўнік хору пры Беларускім рабочым клубе, хормайстар гарадскога тэатра. Удзельнічаў у экспедыцыі, арганізаванай Інстытутам беларускай культуры для збору народных песень на Случчыне ў 1921 годзе. З 1923 года ў Маскве, дзе падтрымліваў цесную сувязь з беларускім асяродкам, асабліва з Уладзімірам Дубоўкам, які значна паўплываў на яго творчасць. 3 1930 года выкладаў у музычным тэхнікуме, Беларускай кансерваторыі. У 1938 годзе выключаны з Саюза кампазітараў БССР

Падчас нацысцкай акупацыі рэгент царкоўнага хору ў Чэрвені (Ігумене). 3 1944 года ў Германіі. У лагеры для перамешчаных асоб кіраваў хорам, арганізаваў Беларускі жаночы ансамбль. З 1950 года ў Бельгіі. Запрошаны у Лёвенскі універсітэт, дзе стварыў студэнцкі ансамбль беларускай музыкі. Супрацоўнічаў з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва (БІНІМ).

У апошнія гады захварэў на рак[1][2]. Пахаваны ў Лёвене. Помнік на магіле зрабіў Міхась Навумовіч[3].

Remove ads

Творчасць

Падрыхтаваў да друку рукапіс «Характэрныя рысы беларускай народнай песні» (засталася ў рукапісе). Музычную і кампазітарскую дзейнасць пачаў у 1920-я г. Яго творчасць цесна звязана з беларускім фальклорам, па мастацкіх поглядах быў блізкі да літаратурна-мастацкага аб’яднання «Узвышша».

Аўтар апрацовак беларускіх народных песень і песень на вершы М. Багдановіча («Слуцкія ткачыхі» і інш.), Я. Купалы, Я. Коласа («Мой родны кут», «Край наш бедны» і інш.), К. Буйло (гістарычная сюіта «Курган» паводле аднайменнага верша), Ц. Гартнага («Ах ты, Нёман-рака»), З. Бядулі, якія часткова ўвайшлі ў яго «Зборнік песень з нотамі» (1922), беларускай оперы «Браніслава» (лібрэта У. Дубоўкі; у 1930 годзе опера канфіскавана). Аўтар першай беларускай аперэты на словы В. Дуніна-Марцінкевіча «Залёты», музыкі на тэксты царкоўных малітваў, у т.л. «Магутны Божа» (на словы Н. Арсенневай). Кампанаваў рэлігійную музыку.

У маскоўскі перыяд жыцця захапіўся фугай, блізкай да беларускай народнай музыкі. Падчас нямецкай акупацыі напісаў музыку для «Пагоні».

У канцы жыцця кіраваў хорам беларускіх студэнтаў у Бельгіі (на гэтай пасадзе яго змяніў Канстанцін Кіслы), з ім даў многа канцэртаў у краінах Заходняй Еўропы.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Жыцьцяпіс // Спадчына. 2000. № 4.

Зноскі

  1. Дзіяна Чаркасава. Цярністы шлях Міколы Равенскага // Салідарнасць. — 2 снежня 2011.(недаступная спасылка)
  2. Станкевіч Я. † Св. памяці Мікола Равенскі // За родную мову і праўдзівы назва: выбранае. — Смаленск, 2013. — С. 328.
  3. Навумовіч Міхась // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads