Мікалай Андрэевіч Янчук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай (Мікола) Андрэевіч Янчук (29 лістапада 1859, с. Карніца , Канстанцінаўскі павет , Сядлецкая губерня, Расійская імперыя (цяпер у Ласіцкім павеце, Мазавецкае ваяводства, Польшча) — 6 снежня 1921; Псеўданімы: Н. Корніцкій; Białorusin) — навуковец-славіст, празаік , перакладчык, драматург , паэт , этнограф, фалькларыст, літаратуразнавец, антраполаг[2].
Remove ads
Біяграфія
Сям’я
Нарадзіўся ў сяле Карніца на Падляшшы. Бацька — Андрэй Янчук — быў старастам уніяцкай цэркві ў вёсцы[3]. Падчас правядзення ўладамі палітыкі ліквідацыі уніі і пераводу вернікаў Холмскай епархіі ў праваслаўе (1875) ён быў адным з тых, хто трымаўся старой веры, за што быў падвергнуты ўціску[3][4].
Адукацыя
Скончыў рускамоўную школу ў Карніцы (1871), вучыўся ў гімназіях Бельска і Масквы, скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1885[5] ці 1884[6]). Працаваў настаўнікам, удзельнічаў у этнаграфічных экспедыцыях, у час якіх збіраў народныя песні. Далучыўся да розных суполак, у т. л.: Таварыства драматычных пісьменнікаў і кампазітараў (1887), Этнаграфічнае таварыства (1887), Маскоўскае археалагічнае таварыства (1888), Маскоўскае таварыства гісторыі і старажытнасцей Расійскіх (1888), Таварыства аматараў рускай славеснасці (1896)[7].
Сталае жыццё
З 1892 года памочнік бібліятэкара Румянцаўскага музея , захавальнік Дашкаўскага этнаграфічнага музея ў Маскве. У 1889—1903 сакратар аддзялення этнаграфіі Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце, з 1901 стваральнік і кіраўнік Музычна-этнаграфічнай камісіі пры ім (да 1920)[2][7]. Адзін з заснавальнікаў часопіса «Этнографическое обозрение »[2], дзе друкавалася шмат беларускіх матэрыялаў[6]. Быў рэдактарам да 1915 года[7]. У 1906 годзе стаў адным з заснавальнікаў Народнай кансерваторыі ў Маскве[2][7].
Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі чытаў курс беларускай і ўкраінскай літаратур у Маскоўскім універсітэце, удзельнічаў у рабоце камісіі па арганізацыі Беларускага ўніверсітэта[2], пасля адкрыцця БДУ ў 1921 прафесар кафедры беларускай літаратуры і этнаграфіі[2]. У 1918—21 член Беларускага навукова-культурнага таварыства ў Маскве, супрацоўнічаў з Беларускім нацыянальным камісарыятам і Беларускім пададдзелам аддзела асветы нацыянальных меншасцей Народнага камісарыята асветы РСФСР .
Падчас вяртання з Мінска ў Маскву захварэў на тыф і памёр.
Remove ads
Музычная дзейнасць
Збіраў і апрацоўваў беларускі, літоўскі, польскі, рускі, украінскі музычны фальклор. Асабліва вялікі ўнёсак зрабіў у вывучэнне песеннай культуры сялян Падляшша, Палесся, Беларусі і Украіны. Некаторыя народныя песні прыводзіць у нотным выкананні . Аўтар апрацовак народных песень, рэдактар музычна-фальклорных зборнікаў. З’яўляецца аўтарам некалькіх арыгінльных музычных сачыненняў, у тым ліку харавога гімну «Не пагаснуць зоркі ў небе» на словы Я. Купалы[2].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Вывучаў побыт і народную творчасць усходніх славян. Вывучаў гарадзішчы в. Чэрнікаўшчына на Койданаўшчыне (1892). У Расійскім этнаграфічным музеі захоўваецца 18 набытых ім прыкладаў эстонскай і латышскай традыцыйнай культуры.
Адстойваў самастойнасць беларускай і ўкраінскай культур і народаў. Цікавіўся беларускім нацыянальным адраджэннем, падтрымліваў кантакты з рэдакцыяй «Нашай нівы». Першы паставіў на навуковую аснову збіральніцтва і вывучэнне баларускага музычнага фальклору, даў аб’ектыўную эстэтычную адзнаку беларускаму песеннаму меласу, тонка перадаваў у сваіх запісах меладычнаю і рытмічную своеасаблівасць розных фальклорных жанраў[2].
Матэрыялы экспедыцыі ў Мінскую губерню (у 1886) друкаваў у газеце «Минский вестник» (1886—87) і навуковых выданнях. Склаў «Праграму для збірання этнаграфічных звестак» (1887, з М. Харузіным[8]). Аўтар музычна-фалькларыстычных прац «Маларускае вяселле ў Корніцкай парафіі Канстанцінаўскага павета Сядлецкай губерні» (1886), «Па Мінскай губерні» (1889), працы па антрапалогіі «Некаторыя дадзеныя да пытання аб антрапалагічным тыпе беларусаў» (1890).
Літаратурная дзейнасць
А од мэнэ маім внукам Нэх розстанэ, абы сонце |
Мікалай Янчук. «Янкові Купалі».[9] |
Свае літаратурныя творы пісаў на рускай і палескай мовах[6]. Захаваўся верш Янчука на адной з падляшскіх гаворках прысвечаны «Янку Купалу».
Аўтар п’ес «Піліп Музыка» (1887), «Не дапамогуць чары…» (1891), «Выхаванец» (1899), «Ці заробіш, ці праробіш», «Вядзьмарка», «На чужыне», «Святы вечар». Напісаў паэтычны зборнік «Крымскія вершы».
Удзельнічаў у выданні першай кнігі вершаў Янкі Купалы па-руску (Избранные стихотворения в переводах русских поэтов, Масква, 1919). Пераклаў для яе Купалавы вершы «Нашай ніве», «Ой, чаму на хаты гэтыя?..», «Над сваёй Айчызнай», «Я відзеў душы сільныя»[10].
Творы
- Малорусская свадьба в Корницком приходе Константиновского уезда Седлецкой губернии. — М., 1885.
- Заметка о старых рукописных песенниках, добытых из Волынской губернии // Киевская старина — № 1. — 1888.
- По Минской губернии // Труды этнографического отдела Общества любителей естествознания, антропологии и этнографии. — Т. 9. — Вып. 1. — 1889.
- Польские ученые музыканты и этнографы. Оскар Кольберг // Этнографическое обозрение. — № 2. — М., 1889.
- Вступительная записка об изучении народной песни и музыки и о деятельности Московской музыкально-этнографической комиссии // Труды музыкально-этнографической комиссии. — Т. 1. — М., 1906.
- Князь Одоевский и его значение в истории русской церковной и народной музыки // Труды музыкально-этнографической комиссии. — Т. 1. — М., 1906.
- Несколько замечаний об источниках изучения первобытной музыки // Труды музыкально-этнографической комиссии. — Т. 1. — М., 1906.
- О мнимо-народных белорусских песнях исторического и мифологического содержания // Сборник Харьковского историко-филологического общества. — Т. 18. — Харьков, 1908.
- О музыке былин в связи с историей их изучения // Русская устная словесность. — Т. 2. Былины. — М., 1919.
Remove ads
Узнагароды
Ордэны Святога Станіслава III ступені, Святой Ганны III і II ступеняў, святога Уладзіміра IV ступені, памятныя медалі.
Зноскі
- WorldCat Entities — OCLC, Inc., 2022. Праверана 21 студзеня 2025.
- Янчук Николай Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 719. — 737 с.
- Турьинская Х. М. Н. А. Янчук: у истоков «Этнографического обозрения» // Этнографическое обозрение. — № 4. — 2009. — C. 102.
- Кирчів Р. Рецензія на: «Bazyli Białokozowicz. Mikołaj Janczuk (1859—1921). Podlaskie skrzyżowanie tradycji słowiańskich. — Olsztyn: Wyższa szkoła pedagogiczna, 1996. — 250 s.» // Записки Наукового товариства імені Шевченка. — Том ССХLII. Праці Секції етнографії та фольклористики. — Львів: Наукове товариство імені Шевченка, 2001. — С. 647.
- Янчук Микола // Енциклопедія українознавства. У 10-х т. / Гол. ред. В. Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989.
- Янчук Мікалай // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — С. 554. — ISBN 5-85700-014-9.
- Янчук Н. А. // Музыкальная энциклопедия / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982.
- Янка Купала. Поўны збор твораў у 9 тамах // — Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. — Т. 9, кніга 1. — С. 602. — 686 с. — 5800 экз. — ISBN 985-02-0552-0.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads