Навуковы рынг

Першае беларускае мерапрыемства ў фармаце science slam From Wikipedia, the free encyclopedia

Навуковы рынг
Remove ads

Навуковы рынг — пілотны беларускі праект у фармаце т. зв. навуковых слэмаў, дзе беларускія вучоныя са сцэны прэзентавалі свае даследаванні. Яго асноўныя мэты — стварыць супольнасць актыўных беларускіх папулярызатараў навукі, а таксама прыцягнуць увагу шырокай аўдыторыі да ўнікальных даследаванняў і тэхналогій айчынных спецыялістаў. Арганізатары — Алена Палякова (EPAM Systems) і Аліна Шкутава (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі).

Thumb
«Навуковы рынг» (лагатып)

Праект быў запушчаны для таго, каб стымуляваць навукоўцаў яскрава, наглядна і даступнай мовай тлумачыць сэнс сваіх даследаванняў, а слухачоў — цікавіцца тым, што адбываецца ўнутры навуковых арганізацый і лабараторый. У «Навуковым рынгу» прымалі ўдзел маладыя даследчыкі з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адмыслоўцы з ВНУ і незалежныя эксперты, якія маюць навуковы досвед. Кожны ўдзельнік павінен быў за 10 хвілін без выкарыстання традыцыйных прэзентацый, але з дапамогай любых падручных сродкаў прадэманстраваць сваё даследаванне або распрацоўку, а затым адказаць на пытанні залы. Пры падрыхтоўцы выступаў з навукоўцамі працавалі прафесійныя трэнеры па аратарскім мастацтве — кіраўнік і настаўнік Цэнтра зносін «Дыялог» — Вольга Баева і бізнэс-трэнер па майстэрстве публічных выступленняў кампаніі EPAM Systems Аляксей Бурносенка.

Remove ads

Першы этап

Першы этап спаборніцтва прайшоў 16 верасня 2016 года ў зале інкубатара Парку высокіх тэхналогій[1][2][3][4][5]. Вядучы («арбітр») — беларускі тэлевядучы Яўген Булка. Падчас перапынкаў паміж выступамі навукоўцаў ладзіліся выступы беларускага гурта PORT MONE.

Удзельнікі першага адборачнага этапу з тэмамі выступаў:

  • Андрэй Белавешкін «Сэрца вашага мозга: як вырашыць спрэчку паміж „хачу“ і „трэба“»[6]
  • Сяргей Бесараб «Кардыёгідрагель: выратаванне сэрца без аперацыі»[7] (Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі)

Пераможцамі першага этапу па выніках глядацкага галасавання сталі: Андрэй Белавешкін, Максім Родзькін, Аляксандра Скарабагатава, Аляксандр Бягляк[9].

Remove ads

Другі этап

Другі этап спаборніцтва прайшоў 2 снежня 2016 года ў зале інкубатара Парку высокіх тэхналогій. Вядучы — Яўген Булка. Мерапрыемства сабрала больш за 350 гледачоў[10].

Удзельнікі другога адборачнага этапу з тэмамі выступаў:

Пераможцамі другога этапу па выніках глядацкага галасавання сталі: Аляксей Сапатніцкі, Дзяніс Яфімаў, Яўген Багашоў, Аляксандр Зайцаў.

Remove ads

Фінал спаборніцтва

Фінальны этап спаборніцтва прайшоў 24 лютага 2017 года ў зале інкубатара Парку высокіх тэхналогій[11][12]. Падчас перапынкаў ладзіліся выступы беларускага фольк-гурта VURAJ. Выступы ацэньваліся не толькі глядацкім галасаваннем, але і з дапамогай журы, у склад якога ўваходзілі, напрыклад, Леанід Лознер, сузаснавальнік кампаніі EPAM, Аляксандр Залатароў, сузаснавальнік сэрвісаў MAPS.ME і VibroBox, і іншыя.

Удзельнікі фінальнага этапу з тэмамі выступаў:

  • Аляксандра Скарабагатава «Мікраэлементалогія і „смяротны квартэт“»
  • Максім Родзькін «Знайсці і абясшкодзіць: прафесійны агент супраць небяспечнага віруса»
  • Аляксей Сапатніцкі «Гаючае харчаванне для тых, хто нарадзіўся раней тэрміну»
  • Андрэй Белавешкін «ДНК і мадэлі паводзін „ваяра“ і „прафесара“»
  • Дзяніс Яфімаў «Жыцце за дваіх: зніжэнне рызык пры трансплантацыі печані»
  • Аляксандр Бягляк «Грошы з паветра і пабудова аптымальнага энергетычнага балансу»
  • Яўген Багашоў «Кваркі ў заблытаным свеце квантавай механікі»
  • Аляксандр Зайцаў «Праблемы ў дэталях: як кіраваць крышталізацыяй металу»

Пераможцам «Навуковага рынга» па выніках глядацкага галасавання і ацэнкі журы стаў Аляксандр Зайцаў[12].

Гл. таксама

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads