Навуковы рынг
Першае беларускае мерапрыемства ў фармаце science slam From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Навуковы рынг — пілотны беларускі праект у фармаце т. зв. навуковых слэмаў, дзе беларускія вучоныя са сцэны прэзентавалі свае даследаванні. Яго асноўныя мэты — стварыць супольнасць актыўных беларускіх папулярызатараў навукі, а таксама прыцягнуць увагу шырокай аўдыторыі да ўнікальных даследаванняў і тэхналогій айчынных спецыялістаў. Арганізатары — Алена Палякова (EPAM Systems) і Аліна Шкутава (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі).

Праект быў запушчаны для таго, каб стымуляваць навукоўцаў яскрава, наглядна і даступнай мовай тлумачыць сэнс сваіх даследаванняў, а слухачоў — цікавіцца тым, што адбываецца ўнутры навуковых арганізацый і лабараторый. У «Навуковым рынгу» прымалі ўдзел маладыя даследчыкі з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адмыслоўцы з ВНУ і незалежныя эксперты, якія маюць навуковы досвед. Кожны ўдзельнік павінен быў за 10 хвілін без выкарыстання традыцыйных прэзентацый, але з дапамогай любых падручных сродкаў прадэманстраваць сваё даследаванне або распрацоўку, а затым адказаць на пытанні залы. Пры падрыхтоўцы выступаў з навукоўцамі працавалі прафесійныя трэнеры па аратарскім мастацтве — кіраўнік і настаўнік Цэнтра зносін «Дыялог» — Вольга Баева і бізнэс-трэнер па майстэрстве публічных выступленняў кампаніі EPAM Systems Аляксей Бурносенка.
Remove ads
Першы этап
Першы этап спаборніцтва прайшоў 16 верасня 2016 года ў зале інкубатара Парку высокіх тэхналогій[1][2][3][4][5]. Вядучы («арбітр») — беларускі тэлевядучы Яўген Булка. Падчас перапынкаў паміж выступамі навукоўцаў ладзіліся выступы беларускага гурта PORT MONE.
Удзельнікі першага адборачнага этапу з тэмамі выступаў:
- Андрэй Белавешкін «Сэрца вашага мозга: як вырашыць спрэчку паміж „хачу“ і „трэба“»[6]
- Сяргей Бесараб «Кардыёгідрагель: выратаванне сэрца без аперацыі»[7] (Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі)
- Максім Родзькін «Гепатыт С: прыёмы барацьбы супраць „ласкавага забойцы“» (Інстыту генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі)
- Вольга Крукоўская «Чым мы дыхаем сення — арыентыр для дзеянняў» (Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі)
- Юрый Карнавушанка «Сучасны дызайн лекаў» (Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі)
- Аляксандра Скарабагатава «Мікраэлементалогія як частка медыцыны будучыні»[8] (Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі)
- Аляксандр Бягляк «Як ператварыць смецце ў энергію» (Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт)
- Андрэй Бандалоўскі «Чаму адзін і той жа нумар гатэля мае розны кошт?» (Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі)
Пераможцамі першага этапу па выніках глядацкага галасавання сталі: Андрэй Белавешкін, Максім Родзькін, Аляксандра Скарабагатава, Аляксандр Бягляк[9].
Remove ads
Другі этап
Другі этап спаборніцтва прайшоў 2 снежня 2016 года ў зале інкубатара Парку высокіх тэхналогій. Вядучы — Яўген Булка. Мерапрыемства сабрала больш за 350 гледачоў[10].
Удзельнікі другога адборачнага этапу з тэмамі выступаў:
- Ганна Барэйка (мікрабіялогія) «Футуралогія ежы: бактэрыі» (Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі)
- Аляксей Сапатніцкі (неанаталогія) «Здаровая будучыня для тых, хто паспяшаліся нарадзіцца» (Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт)
- Дзяніс Яфімаў (транспланталогія) «Трансплантацыя печані: як прыжываецца орган» (Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансплантацыі органаў і тканак на базе 9-й гарадской клінічнай бальніцы)
- Алена Венская (біяфізіка) «Амілоіды: небяспечныя бялкі ўнутры нас» (Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі)
- Яўген Багашоў (тэарытычная фізіка) «Няўлоўны кварк: следства вядуць навукоўцы» (Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны»)
- Аляксандр Зайцаў (машынабудаванне) «Вадкі метал» (Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі)
- Грыгорый Пракаповіч (інфарматыка) «Ад робататэхнікі да робалогіі» (Інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі)
Пераможцамі другога этапу па выніках глядацкага галасавання сталі: Аляксей Сапатніцкі, Дзяніс Яфімаў, Яўген Багашоў, Аляксандр Зайцаў.
Remove ads
Фінал спаборніцтва
Фінальны этап спаборніцтва прайшоў 24 лютага 2017 года ў зале інкубатара Парку высокіх тэхналогій[11][12]. Падчас перапынкаў ладзіліся выступы беларускага фольк-гурта VURAJ. Выступы ацэньваліся не толькі глядацкім галасаваннем, але і з дапамогай журы, у склад якога ўваходзілі, напрыклад, Леанід Лознер, сузаснавальнік кампаніі EPAM, Аляксандр Залатароў, сузаснавальнік сэрвісаў MAPS.ME і VibroBox, і іншыя.
Удзельнікі фінальнага этапу з тэмамі выступаў:
- Аляксандра Скарабагатава «Мікраэлементалогія і „смяротны квартэт“»
- Максім Родзькін «Знайсці і абясшкодзіць: прафесійны агент супраць небяспечнага віруса»
- Аляксей Сапатніцкі «Гаючае харчаванне для тых, хто нарадзіўся раней тэрміну»
- Андрэй Белавешкін «ДНК і мадэлі паводзін „ваяра“ і „прафесара“»
- Дзяніс Яфімаў «Жыцце за дваіх: зніжэнне рызык пры трансплантацыі печані»
- Аляксандр Бягляк «Грошы з паветра і пабудова аптымальнага энергетычнага балансу»
- Яўген Багашоў «Кваркі ў заблытаным свеце квантавай механікі»
- Аляксандр Зайцаў «Праблемы ў дэталях: як кіраваць крышталізацыяй металу»
Пераможцам «Навуковага рынга» па выніках глядацкага галасавання і ацэнкі журы стаў Аляксандр Зайцаў[12].
Гл. таксама
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads