Уладзімір Сцяпанавіч Каранік
беларускі медык і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Сцяпанавіч Каранік (нар. 8 студзеня 1973[1], Гродна[1]) — беларускі медык і дзяржаўны дзеяч. Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года).
Remove ads
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 8 студзеня 1973 года ў Гродне. У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
З 1996 па 2011 год працаваў на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (раней — Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава). З’яўляўся ўрачом-стажорам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам аддзялення таракальнай онкапаталогіі, таракальным хірургам (загадчыкам) РНПЦ. З 2011 года займаў пасаду галоўнага ўрача Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера.
11 чэрвеня 2019 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Беларусі[2].
22 жніўня 2020 года прызначаны старшынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта[3].
3 сакавіка 2025 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі, які будзе курыраваць сацыяльную сферу[4]. Аднак, ужо праз два месяцы, 22 мая 2025 года, быў зняты пасады і прызначаны старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[5].
Remove ads
Міжнародныя санкцыі
17 снежня 2020 года Караніка ўнеслі ў Чорны спіс Еўрасаюза[6]. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7]. 18 лютага 2021 года Каранік трапіў у санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[8], 22 сакавіка 2021 года — Швейцарыі[9].
У жніўні 2023 года Канада таксама далучылася да санкцый супраць Караніка[10].
Кур’ёзныя выпадкі
- Наведваючы прадпрыемства «Гродна Азот», Уладзімір Каранік заявіў, пра тое, што збіты падчас акцый пратэсту ў Беларусі супрацоўнікамі АМАП 16-гадовы падлетак, які знаходзіўся ў коме, «атрымаў у морду», таму што быў атручаны «псіхатропамі». Аднак адвакат падлетка абверг словы губернатара заявіўшы, што ў арганізме хлопца не было ні алкаголю, ні наркатычных рэчываў. Дакументальна гэта адлюстравана ў эпікрызе і гісторыі хваробы[11].
- 9 мая 2021 года на мітынгу, які быў прысвечаны Дню Перамогі, Уладзімір Каранік заявіў, што «Менавіта пад гэтым сцягам [маецца на ўвазе Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь] мы з’ядналі краіну» і «ўзялі Берлін». Аднак, сцяг Беларускай ССР, які з’яўляецца мадыфікацыяй сучаснага сцяга, быў зацверджаны толькі ў 1951 годзе[12].
- Паводле апытання СМІ, патрапіў у топ-5 самых нелюбімых чыноўнікаў Беларусі[13].
Узнагароды
- ордэн Айчыны ІІІ ступені (2020)[14].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads