Наўліцкае
возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
На́ўліцкае возера, На́ўліцы, Наўліца — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нежлеўка (прыток Ушачы), за 20 км на паўднёвы захад ад горада Полацк.
Remove ads
Назва
Назва возера балцкага паходжання. З усіх засведчаных назоўных формаў найранейшая — Наўліца (памяншальна ад «Наўля»).
Найбліжэйшы гідранімічны аналаг — назвы дзвюх рэк Наўля (прыток сожскага Астра на ўсходзе ад Рослаўля і прыток Дзясны пасля Бранска).
Ад індаеўрапейскага *nāṷ- «смерць, мярцвяк». У непасрэднай блізкасці да сожскай Наўлі (сцякаюць з аднаго ўзвышша) — дзесенская рака Мярцвіца, назва якой, як мяркуецца, калькуе назву Наўлі[1]. Рэчкі з назвай Мярцвіца таксама на поўначы і на поўдні ад Мсціслава (прытокі сожскай Віхры і сожскай Чорнай Натапы).
На поўначы ад Наўліцкага возера, каля Лепеля — назва вёскі Наўлечка (каля возера Добрына).
Адпачатная форма гэтых назваў — *Navi̯a. Значэнне назвы Наўліцкага возера — «Мёртвае (возера)».
Remove ads
Гідраграфія
Плошча паверхні 3,86 км². Даўжыня возера 3,43 км, найбольшая шырыня 1,74 км. Найбольшая глыбіня дасягае 12,9 м. Даўжыня берагавой лініі 11,4 км. Аб’ём вады ў возеры 23,5 млн м³. Плошча вадазбору 11,3 км².
Катлавіна возера лопасцевай формы падпруднага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 3—5 да 25 метраў, стромкія. Берагавая лінія звілістая, у паўднёвай частцы ўтварае залівы і паўастравы. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя. У заходняй і паўночна-заходняй частцы возера берагі абразійныя вышынёй 0,6—0,8 м. Вакол возера (акрамя заходняй часткі) тарфяністая пойма шырынёй да 200 метраў. Найбольшыя глыбіні каля заходняга берага возера. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная частка дна выслана гліністым ілам. Возера мезатрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 2 ручаі і выцякае ручай у возера Нежлева.
Зарастае каля 30 % плошчы дна возера. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 6 м і займае палосу шырынёй 50—100 м ад берага. Сярод раслін: чарот, трыснёг, разак, рагаліснік, рдзесты, харавыя водарасці.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, судак, акунь, карп, плотка, гусцяра, карась і іншыя віды рыб. Зарыблялася рачным вугром[2] у 2007 г. і таўсталобікам[2] у 2006 г. і белым амурам[2][3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads