Нерасна (прыток Убарці)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нерасна, Нерасня, Брады — рака ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Убарць.

Хуткія факты Нерасна, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Назва Нерасна балцкага паходжання.

Поўны гідранімічны адпаведнік — назва ракі Нерасна (прыток Дняпра вышэй за Смаленск)[1].

Ад кораня Ner- таксама літоўскія рачныя назвы тыпу Neris, Nereta, Nerotis[2], балцкія гідронімы на ўсходзе Няропля (прыток дняпроўскай Друці), Няруса (прыток Дзясны), Нерэта (возера ля дзвінскай ракі Таропы), Нерэста (рака на Павоччы)[3].

Варыянт гэтага кораня Nar- у назвах тыпу Нарач, Нароўля (таксама на правабярэжжы Прыпяці), літоўскіх гідронімах Narantis, Narasa, Narutis, Nar-akys, Nar-upis[4].

Звязана з літоўскім nerti «ныраць», naras «нырок (у ваду)». Далей да індаеўрапейскага ner- «ныраць, пагружацца; нара, логвішча»[5].

У назве Нерасна корань Ner- пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -sn-. Ён таксама ў назве возера Мядзесна на Задзвінні, у балцкіх гідронімах Апісна, Турасна, Лукасна[1].

Гэты пашыральнік і ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: upė «рака» — upėsnis «рачулка; месца, дзе цекла рэчка або дзе рэчка ўцякае ў возера»[6]. У балцкай гідраніміі на ўсходзе пашыральнік -sn- выкарыстоўваўся для ўтварэння назвы прытока буйнейшай ракі (Вопь > Опісна «Апская», Ap-, -sn-).

Назва Нерасна значыла «Глыбокая (рака)».

Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня 18 км[7]. Плошча вадазбору 167 км². Вадазбор у межах Мазырскага Палесся. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,72 ‰. Пачынаецца за 8 км на захад ад вёскі Салагубаў, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Мілашавічы. Цячэ па забалочанай лясістай мясцовасці.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads