Нуакшот

сталіца Маўрытаніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Нуакшотmap
Remove ads

Нуакшот (араб. نواكشوط альбо انواكشوط, фр.: Nouakchott)  — горад і сталіца Маўрытаніі, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Будаўніцтва пачата ў 1957 годзе на месцы невялікага паселішча.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Remove ads

Гісторыя

У пачатку ХХ стагоддзя на месцы будучага Нуакшоту існаваў пустэльны калодзеж. У 1904 годзе тут было пабудаванае невялікае ўмацаванне французскай арміі, а ў 1920-х гадах форт і аэрадром для абслугоўвання самалётаў, якія ляталі па трасе ТулузаДакар.

У 1957 годзе было прынята рашэнне аб будаўніцтве горада — будучай сталіцы Маўрытаніі. Будаўніцтва было распачата ў наступным годзе. Па планах насельніцтва горада павінна было быць 15 тыс. жыхароў.

Катастрафічная засуха ў 1970-х гадах выклікала вялізарную міграцыю людзей ў Нуакшот, якія шукалі тут лепшых умоў для жыцця. У 2004 годзе колькасць жыхароў склала 689 тыс. чалавек.

Remove ads

Клімат

Нуакшот адрозніваецца засушлівым кліматам з гарачым летам і цёплай зімой. Хоць тэмпература ў горадзе высокая на працягу большай часткі года, у сілу яго размяшчэння, у Нуакшоце не так горача, як у некаторых іншых гарадах з падобным кліматам. Хоць сярэдні максімум тэмператур трымаецца на ўзроўні каля 32 °C, сярэдні мінімум можа вагацца ад 24 °C у летнія месяцы да 13 °C у зімовыя месяцы. Сярэдняя колькасць ападкаў у горадзе складае 159 міліметраў у год. Большая частка ападкаў звычайна выпадае на працягу жніўня, адзінага месяца, які фарміруе вельмі кароткі сезон дажджоў. Са снежня па чэрвень ападкі не выпадаюць зусім.

Remove ads

Эканоміка

Марскі порт. Міжнародны аэрапорт. Прамысловасць: харчовая, дрэваапрацоўчая, металаапрацоўчая. Завод па апрасненні вады. ЦЭС

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Адукацыя

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads