Оскар Зарыскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Оскар Зарыскі (сапраўдныя імя і прозвішча Ошэр Зарыцкі; англ.: Oscar Zariski; 24 красавіка 1899, Кобрын — 4 ліпеня 1986, Бруклайн, штат Масачусетс, ЗША) — амерыканскі матэматык.
Бацькі — Бецалель Зарыцкі і Хана Тенэнбаум. Першапачаткова навучаўся ў Кіеўскім універсітэце, у 1920 годзе, падчас Грамадзянскай вайны, эмігруе ў Італію, дзе робіцца вучнем знакамітай італьянскай школы алгебраічнай геаметрыі — Кастэльнуова, Энрыкеса і Северы. У 1927 годзе па запрашэнні Лефшэца эмігруе ў ЗША, дзе працуе ва ўніверсітэце Джона Хопкінса, затым у Гарвардскім універсітэце.
Асноўныя працы ў галіне алгебры, асабліва камутатыўнай алгебры, якую ён звязаў з алгебраічнай геаметрыяй і надаў патрэбную строгасць высноў сваіх настаўнікаў-італьянцаў (таксама неабходна адзначыць важны ўклад у гэтым напрамку А. Вейля і ван дэр Вардэна).
Лаўрэат прэміі Вольфа за 1981 год.
Выказаў знакамітую гіпотэзу аб уласцівасцях алгебраічных многачленаў (Гіпотэза Зарыскага).
Remove ads
Зноскі
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- Oscar Zariski // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- Národní autority České republiky Праверана 17 кастрычніка 2024.
- Guggenheim Fellows database
- Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- Google Books — 2005. — С. 8.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads