Павук (упрыгажэнне)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Павук (упрыгажэнне)
Remove ads

Паву́к — прасторавая кампазіцыя з саломы, папяровых кветак, зерняў лубіну, фасолі і інш.; традыцыйнае ўпрыгожанне інтэр’ера беларускага народнага жылля. Павукоў падвешвалі над сталом (лічылася, што ён прыносіць шчасце).

Thumb
Павук у Магілёўскім этнаграфічным музеі

Найбольш пашыраны з саломы (шарападобныя, рамбічныя і зорчатыя). Шарападобныя рабілі з саломінак (часта з каласкамі), якія разыходзіліся ва ўсе бакі ад цэнтра (напрыклад, утыкаліся ў бульбіну). Канцы саломінак аздаблялі кветкамі з паперы ці пер’я, зоркамі з фольгі і інш.

Thumb
Павук, выраблены Таісіяй Агафоненка ў 1979 годзе, на паштовай марцы Беларусі

У аснове рамбічнага павука 8-гранная фігура з 12 саломінак аднолькавай даўжыні. Унутры і да яго вуглоў падвешвалі павука меншых памераў (часта да некалькіх дзесяткаў), саламяныя ці папяровыя ланцужкі, кветкі з рознакаляровай паперы ці пер’я, абгорнутыя фольгай мяцёлкі аўса і інш. Разнавіднасць рамбічнага павука, — жорсткая канструкцыя са змацаваных паміж сабою васьміграннікаў аднолькавых памераў.

Зорчатыя павукі мелі плоскую канструкцыю з саломінак у выглядзе шматпялёсткавай разеткі. Бытавалі таксама павукі накшталт абажура: да абруча з лазы ці дроту падвешвалі гірлянды з зярнят фасолі, гароху, лубіну, начэпленых на ніткі.

Арыгінальны павук пачатку 20 ст. з гірляндаў кудзелі і кутасоў.

Выйшлі з народнага ўжытку ў 1950-я гг. Вырабляюцца сувенірныя павукі.

Remove ads

Літаратура

  • Я. М. Сахута. Павук // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Лобачевская О. А., Кузнецова Н. М. Возьми простую соломку. Мн., 1988;
  • Сахута Я. М. Народнае мастацтва Беларусі. Мн., 1997;
  • Лабачэўская В. А. Зберагаючы самабытнасць: 3 гісторыі нар. мастацтва і промыслаў Беларусі. Мн., 1998.
Remove ads

Спасылкі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads