Палікарп Манькоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палікарп Манькоў
Remove ads

Палікарп Манькоў (19 лютага 1910, Рэчыца ці Слуцк — 16 кастрычніка 1999) — беларускі грамадскі дзеяч на эміграцыі.[1]

Хуткія факты Палікарп Манькоў, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Меў вышэйшую адукацыю, настаўнічаў у БССР. У 1930-х гадах быў рэпрэсаваны, па вызваленні не меў права жыць у Беларусі. Пасяліўся на Смаленшчыне. У 1941 годзе служыў у Чырвонай Арміі, трапіў у палон.

Па вызваленні з нямецкага палону працаваў перакладчыкам у Слонімскім акруговым камісарыяце, потым школьным інспектарам у Слуцку. У чэрвені 1943 года скончыў курс кіраўнікоў Саюза беларускай моладзі, прызначаны акруговым кіраўніком СБМ у Слуцку. Быў адным з арганізатараў і выдаўцоў «Газеты Случчыны», адзін з укладальнікаў зборніка «Песняры Случчыны» (які перавыдаў у 1985 годзе ў Саўт-Рыверы).

З лета 1944 года ў эміграцыі. Быў кіраўніком групы юнакоў у Дэсау. Пасля вайны выкладаў у Беларускай гімназіі ў Міхельсдорфе. З 1954 года рэдактар газеты «Беларускае слова», адзін з укладальнікаў кнігі «Другі Усебеларускі Кангрэс» (Мюнхен, 1954).

У 1957 годзе пераехаў у ЗША. Працаваў у бібліятэцы Індыянскага ўніверсітэта ў Блумінгтане, у структурах ААН у Нью-Ёрку. Памёр 16 кастрычніка 1999 года.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads