Паліна Сяргееўна Пехава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палі́на Сярге́еўна Пе́хава (нар. 21 сакавіка 1992; Мінск, Беларусь[2]) — беларуская тэнісістка, бронзавы прызёр Летняй Універсіяды 2013 года ў спаборніцтвах жаночага парнага разраду. Фіналістка парнага турніру Orange Bowl-2009[3].
Remove ads
Спартыўная кар’ера
Паліна пачала займацца тэнісам з 5 гадоў. Улюбёнае пакрыццё — хард. Пераможца 7 чэмпіянатаў Беларусі. Разрад — майстар спорту міжнароднага класу.
Пехава выйграла адзін тытул у сваёй кар’еры ў серыі WTA. Гэта адбылося ў Ташкенце ў 2012 годзе, дзе разам з полькай Паулай Каня перамагла пару Ганна Чакветадзэ—Весна Доланц з лікам 2:6.
Беларуска выйграла шэсць тытулаў у парным разрадзе ITF. 23 ліпеня 2012 года яна дасягнула 287 месца ў адзіночным рэйтынгу — найбольшае дасягненне. У парным рэйтынгу яна дабілася найлепшай пазіцыі 22 кастрычніка 2012 года — 136-ае месца.
Remove ads
Рэйтынг на канец года
Год | Адзіночны рэйтынг |
Парны рэйтынг |
2018 | 1315 | |
2017 | 990 | |
2016 | ||
2015 | 1 217 | |
2014 | 849 | 698 |
2013 | 514 | 236 |
2012 | 308 | 146 |
2011 | 389 | 222 |
2010 | 485 | 512 |
Выступленні на турнірах
Выступленні ў адзіночным разрадзе
Выступленні ў парным разрадзе
Remove ads
Зноскі
- Player Profile // WTA website
- Профіль на сайце Федэрацыі Тэніса Беларусі (руск.). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2014. Праверана 20 кастрычніка 2014.
- Dunlop Orange Bowl 2009 results (англ.). itftennis.com. Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2014. Праверана 20 кастрычніка 2014.
- Пачала турнір з кваліфікацыі.
- Два з чатырох матчаў турніру выйгралі на адмовах суперніц.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads