Паліна Уладзіміраўна Гельман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паліна Уладзіміраўна Гельман (24 кастрычніка 1919 — 29 лістапада 2005) — начальнік сувязі авіяцыйнай эскадрыллі 46-га гвардзейскага начнога бамбардыровачнага авіяцыйнага палка 325-й начной бамбардыровачнай авіяцыйнай дывізіі 4-й Паветранай арміі 2-га Беларускага фронту, гвардыі старшы лейтэнант. Здзейсніла 860 баявых вылетаў . Герой Савецкага Саюза[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 24 кастрычніка 1919 года ў горадзе Бярдычаў (цяпер Жытомірскай вобласці Украіны) у сям’і рабочага. Маці — яўрэйка, бацька — рускі. Пасля гібелі бацькі ад рук пятлюраўцаў пераехала з маці Аленай Львоўнай Гельман ў 1920 годзе ў Гомель[1].
Скончыла школу ў Гомелі і 3 курса гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У Чырвонай Арміі з кастрычніка 1941 года. У 1942 годзе скончыла курсы штурманаў пры Энгельскай ваеннай авіяцыйнай школе пілотаў. У дзеючай арміі з мая 1942 года. Член ВКП(б)/КПСС з 1942 года.
Начальнік сувязі авіяцыйнай эскадрыллі 46-га гвардзейскага начнога бамбавальнага авіяпалка (325-я начная бамбавальная авіядывізія, 4-я Паветраная армія, 2-і Беларускі фронт) гвардыі старэйшы лейтэнант П. У. Гельман да мая 1945 года, як штурман самалёта ПА-2, здзейсніла 860 вылетаў на бамбёжкі варожых пазіцый, перапраў, складоў з боепрыпасамі і маёмасцю, аэрадромаў. Скінула 113 тон бомбаў на нямецка-фашысцкіх захопнікаў; выконваючы баявыя заданні, налятала 1300 гадзін; вырабіла 164 бомбавых удары, у тым ліку бамбавала варожыя пазіцыі ў Крыме; пры фарсіраванні нашымі войскамі ракі Нараў бамбіла абарону гітлераўцаў у раёне гарадоў Астралэнка і Сяроцк. Выклікала 142 пажары ў размяшчэнні ворага. Дастаўляла прадукты харчавання, боепрыпасы, адзенне, медыкаменты дэсантнікам ў населены пункт Эльтыген (цяпер у межах горада-героя Керч Крымскай вобласці Украіны).
Удзельніца абароны Каўказа, вызвалення Кубані, Таманскага паўвострава, Крыма, Беларусі, Польшчы, баёў над Германіяй[1].
Скончыла вайну на Эльбе. Апошні палёт здзейсніла над Берлінам.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым гераізм і мужнасць гвардыі старэйшаму лейтэнанту Гельман Паліне Уладзіміраўне прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 8962).
У 1951 годзе П. У. Гельман скончыла Ваенны інстытут замежных моў[1].
З 1957 года гвардыі маёр Гельман — у адстаўцы[1].
Пасля разгортвання падзей на Кубе ў раёне Плая-Хірон працавала там у якасці перакладчыка і пасла міру.
З 1970 года кандыдат эканамічных навук (1970), дацэнт (1973)[1]. Да выхаду на пенсію ў 1990 годзе П. У. Гельман выкладала ў Інстытуце грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
У складзе савецкіх дэлегацый выязджала ў Ізраіль.
Была членам праўлення Таварыства «СССР-Уругвай».
Памерла 29 лістапада 2005 года. Пахавана ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка» (№ 8962).
- Ордэн Леніна (узнагароджана 15 мая 1946)
- Ордэн Чырвонага Сцяга (двойчы ўзнагароджана 25 кастрычніка 1943 і 25 мая 1945)
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені (двойчы ўзнагароджана 26 красавіка 1944 г. і 6 красавіка 1985)
- Ордэн Чырвонай Зоркі (двойчы ўзнагароджана 9 верасня 1942 г. і 30 снежня 1956)
- Медалі.
Зноскі
- Гельман Полина Владимировна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 143. — 737 с.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads