Пастарнак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пастарнак
Remove ads

Пастарнак[1] (Pastinaca) — род кветкавых раслін сямейства парасонавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Thumb
Пастарнак пасяўны Pastinaca sativa
Remove ads

Батанічнае апісанне

Трапляецца на схілах, каля дарог, жылля. Культывуецца пастарнак пасяўны (Pastinaca sativa). Двух- або шматгадовыя травы з перыстым лісцем. Кветкі жоўтыя, у складаных парасоніках. Плод — сямянка. Пастарнак пасяўны здаўна вырошчваюць як прыпраўную, агароднінную і кармавую расліну.

Арэал

Уключае 15 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі ў дзікай прыродзе 1 від[2] — пастарнак дзікі або лясны (Pastinaca sylvestris).

У культуры

Збіраюць пастарнак позна ўвосені, зразаючы лісце на ўзроўні галоўкі. Захоўваюць пры 0 — 2 °C. Лічыцца, што маразы толькі паляпшаюць салодкі смак пастарнаку, таму нярэдка яго пакідаюць зімаваць.

Значэнне і выкарыстанне

Гісторыя

Вядомы з часоў антычнасці, доўгія стагоддзі пастарнак быў адной з найбольш папулярных культур у Еўропе, у тым ліку ў Беларусі, выконваючы ў cярэднявечча і ранні Новы час прыкладна тую ж ролю, якую сёння бульба. Здаўнa вядомая народная прыпеўка:

Танцавала рыба з ракам,
А пятрушка з пастарнакам,
А цыбуля дзівавала,
Што пятрушка танцавала.

З XVIII — XIX ст. паступова выходзіў з моды, у сучаснай беларускай кулінарыі фактычна не ўжываецца.

У кулінарыі

Спажываюць пераважна мясістыя карняплоды з белай або светла-крэмавай мякаццю, з інтэнсіўным водарам пятрушкі) і салодкім смакам (падобным на смак аніса, кмену і фенхелю), якія ўтрымліваюць бялкі, вугляводы, пектынавыя і мінеральныя рэчывы, вітаміны В1, В2, РР, да 3,5 % эфірных алеяў. У адрозненне аб блізкага сваяка, морквы, маюць менш бэта-каратыну, але больш (20 мг%) вітаміна С. Дастаткова каларыйны — 70 ккал (?) на 100 г. З маладога лісця пастарнаку гатуюць салаты, дадаюць у марынады, выкарыстоўваюць пры кансерваванні гародніны.

Спосабы прыгатавання пастарнаку блізкія да морквы: найбольш вараць або тушаць, робяць свежыя салаты і пюрэ (найчасцей з дадаткам цыбулі), смажаць, запякаюць. Выкарыстоўваюць як гарнір да тушанага мяса, як прыправу ў першыя стравы. Вараны пастарнак, паліты растопленым маслам і пасыпаны зелянінай — выдатная гарачая закуска. Чысціць старыя карняплоды належыць нажом з нержавеючай сталі, затым прамыць халоднай вадой і да апрацоўкі трымаць у падкісленай вадзе; маладыя часам дастаткова толькі нацерці соллю.

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 93. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads