Паўль фон Гіндэнбург

нямецкі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўль фон Гіндэнбург
Remove ads

Паўль Лю́двіг Ганс Анто́н фон Бенекендо́рф унд фон Гі́ндэнбург (ням.: Paul Ludwig Hans Anton von Beneckendorff und von Hindenburg; 2 кастрычніка 1847 — 2 жніўня 1934) — нямецкі вайсковы і палітычны дзеяч. Бачны камандуючы Першай сусветнай вайны: галоўнакамандуючы на Усходнім фронце супраць Расіі (19141916), начальнік Генеральнага штаба (19161919). Прускі генерал-фельдмаршал (2 лістапада 1914). Рэйхспрэзідэнт Германіі (19251934). Першы і адзіны ў гісторыі Германіі чалавек, абраны кіраўніком дзяржавы на ўсенародных выбарах. З сям’і прускага афіцэра.

Хуткія факты Паўль Людвіг Ганс Антон фон Бенекендорф унд фон Гіндэнбург, 2-і рэйхспрэзідэнт Веймарскай рэспублікі ...
Remove ads

Біяграфія

Падчас Першай сусветнай вайны з канца жніўня 1914 г. камандаваў 8-й арміяй ва Усходняй Прусіі, з лістапада — войскамі ўсяго Усходняга фронту. Усім нацыянальнасцям акупіраваных тэрыторый, у т.л. беларусам, даў дазвол на культурную дзейнасць, адкрыццё нацыянальных школ, выданне газет на роднай мове. З жніўня 1916 г. начальнік Генеральнага штаба, фактычна галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Германскай імперыі.

Рэйхспрэзідэнт Германіі (1925—1934). Падтрымліваў ваенна-манархічныя і правыя арганізацыі. У 1933 г. даручыў фюрару нацыянал-сацыялістаў А. Гітлеру сфарміраваць урад.

21 сакавіка 1933 г., у Дзень Патсдама адбыўся сімвалічны поціск рукі Гіндэнбурга і Гітлера ў гарнізоннай царкве ў Патсдаме, азначала пераемнасць нацызму традыцыям старой прускай арміі. Аднак у красавіку 1933 года Гіндэнбург запярэчыў супраць нацысцкага праекта закона аб дзяржаўнай службе і настаяў, каб са службы не звальняліся яўрэі-ветэраны Першай сусветнай вайны (Гітлер лічыў, што такіх не было) і яўрэі, якія знаходзіліся ў вайну на грамадзянскай службе.

Улетку 1934 года пасля «ночы доўгіх нажоў» адправіў Гітлеру падзякавальную тэлеграму. Пасля смерці Гіндэнбурга Гітлер адмяніў пост рэйхспрэзідэнта і прыняў на падставе вынікаў рэферэндуму паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы сам, выбраўшы сабе тытул «Фюрар (правадыр) і рэйхсканцлер».

Remove ads

Пасмертная слава

Thumb
Магіла Гіндэнбурга ў Марбургу

Пасля смерці рэйхспрезідэнта Гітлер усяляк заахвочваў распаўсюджванне яго культа. Яго прах быў пахаваны (насуперак волі самога нябожчыка) ў Таненбергскім мемарыяле. У гонар Гіндэнбурга быў названы, сярод іншага, нямецкі пасажырскі дырыжабль, які пацярпеў катастрофу ў ЗША ў 1937 годзе.

Пры набліжэнні савецкіх войскаў да Таненберга немцы вывезлі прах яго (і жонкі) у Заходнюю Германію. Ён быў перапахаваны ў царкве Святой Лізаветы  (ням.) ў Марбургу.

Remove ads

Зноскі

1. Paul von Hindenburg // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Paul Hindenburg // Brockhaus Enzyklopädie

3. Гинденбург Пауль фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

4. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads