Перламутраўка вятроўнікавая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Перламутраўка вятроўнікавая (Brenthis ino) — від дзённых матылькоў з сямейства німфалід. Даўжыня пярэдняга крыла 18 — 23,5 мм.
Remove ads
Этымалогія назвы

Іна (грэчаская міфалогія) — дачка фіванскага цара Кадма і Гармоніі, жонка Адаманта, мачыха Фрыкса і Гелы.
Беларуская назва віду звязана з вятроўнікам (Filipendula sp.) — адной з кармавых раслін вусеняў гэтага віду.
Арэал
Арэал віду ахоплівае знешнетрапічную Еўразію. Шырока распаўсюджаны від, які сустракаецца на большай частцы тэрыторыі Усходняй Еўропы. Адсутнічае толькі на крайняй поўначы, за палярным кругам, у стэпавай зоне Украіны і ў Прыкаспійскай нізіны. Сустракаецца таксама ў горным Крыму, у Предкавказье і на Вялікім Каўказе.
Засяляе узлескі, абочыны дарог, паляны, берагі рэк, заліўныя і вільготныя пойменныя лугі, нізінныя балоты. На Каўказе сустракаецца па берагах горных рэк і ручаёў, на адкрытых лугах і зарасніках кустоў, забалочаных лугах, лясных палянах і ўзлесках, субальпийских лугах на вышынях ад 500 да 2000 м н.у.м. Тут від вельмі звычайны, хоць сустракаецца лакальна.
Remove ads
Жыццёвы цыкл
За год развіваецца ў адным пакаленні. Час лёту з пачатку ліпеня да сярэдзіны жніўня. На раўніне пік лёту прыпадае на чэрвень і заканчваецца ў сярэдзіне ліпеня, у гарах — пік лёту ў ліпені. Матылькі харчуюцца нектарам кветак. На начлег ладзяцца ў кронах дрэў або ў кустах. Часам могуць назірацца скопішчы матылькоў на дрэвах, якія стаяць асобна. Самцы ў пошуках самак нізка лётаюць над травяністай расліннасцю. Самкі адкладаюць яйкі паштучна (альбо па 1−2 шт.) на ніжні бок лісця кармавых раслін. Паводле інфармацыі адных аўтараў зімуе яйка, згодна з іншым — зімуюць маладыя вусені. Вусені актыўныя галоўным чынам у начны час. Сілкуюцца лісцем Filipendula ulmaria, крывасмока (Sanguisorba officinalis), маліны, ажыны, фіялкі, валжанкі звычайнай. Вусені вырастаюць да 25 мм. Кукалка свабодная, прымацоўваецца крэмасцерам да субстрату галавой уніз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads