Першая палаталізацыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пе́ршая палаталіза́цыя — праславянская змена заднеязычных k, g, x у пазіцыі перад галоснымі пярэдняга раду і [j] у [č'] (j), [dž'] (j), [š'] (ʃj) адпаведна. Калі перад заднеязычным быў свісцячы зычны s ці z, утвораны шыпячы асіміляваў яго: sk > šč' (ʃtʃj), zg > ždž' (ʒdʒj).

Прыклады

Remove ads

Адносная храналогія

Першая палаталізацыя адбылася да манафтангізацыі дыфтонгаў, якая выклікала другую палаталізацыю[7].

Абсалютная храналогія

Р. П. Піўтарак датуе дадзены працэс VI—V стст. да н. э.[8], Л. Машыньскі — пачаткам нашай эры — II ст. н. э.[9], А. Лампрэхт адносіць да 400—475 гг. (плюс-мінус 25 гадоў), Ю. У. Шавялёў і М. Шэклі — да V—VI стст.[10][11], а М. Грынберг піша, што дадзены працэс адбываўся ў першай палове I тысячагоддзя, завяршыўшыся к VII ст. н. э.[12]

Даныя тапонімаў

Thumb
Рака Лучоса

Першая палаталізацыя была яшчэ жывым працэсам, калі славяне засялялі басейн верхняга Дняпра, дзе яны запазычылі ў мясцовага балтыйскага насельніцтва шэраг тапонімаў: Vilkesa > Воўчаса, *Akesā > Ачоса, *Laṷkesā > Лучоса, Merkys > Мерач, *Gēdras (літ.: giẽdras «ясны») > Жадра, *Skērii̯ā > Шчара, а таксама пазней пры каланізацыі земляў фіна-уграў, калі былі запазычаны назвы Іжора (фінск.: Inkerinmaa, эст.: Ingerimaa) і Селіжараўка[13].

Даныя запазычанняў

Першая палаталізацыя адлюстравана ў шэрагу славянскіх запазычанняў з германскіх моў:

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads