Пліса (прыток Бабра)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пліса́, Яблынька — рака ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці і Крупскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Бобр (басейн Дняпра).
Remove ads
Назва
Паводле Тапарова і Трубачова, паходжанне няяснае. Магчыма, звязанае са ст.-пруск. Plissingis (-ing- — суфікс) або з лужыцкай ракой Pleise[1].
Назву Пліса маюць рэкі — прытокі Нёмана, Бярэзіны, рака на Падзесенні на ўсходзе ад Чарнігава, азёры паабапал Глыбокага (на правабярэжжы дзвінскай ракі Дзісны).
Сваёй структурай назва Пліса блізкая да балцкай назвы дзвінскай ракі Дрыса, у якім корань Dris- так жа сама дакладна не вытлумачваецца. Іх адносяць да групы гідронімаў з канчаткам -(с)са: Іса, Ліса, Уса, Эса, Дрыса, Пліса, Неса, Труса, Таса, Рэса, Выса, Васа (на Падзвінні, Панёманні, Павісленні, Павоччы)[2].
На балцкае паходжанне таксама паказвае тое, што корань пашыраецца з дапамогай вядомых балцкіх гідранімічных пашыральнікаў: Іса — *Ісла (< Іслач < Is-l-, ak-), Уса — Усія (Us-ij-), Неса — Несла, Нясета (Nes-, -l-, -et-), Дрыса — Дрысела (Dris-, -el-), Рэса — Рэсята́ (Res-, -et-).[крыніца не пазначана 146 дзён]
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня ракі 24 км. Плошча вадазбору 179 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Раманаўка Талачынскага раёна, вусце ў межах вёскі Пліса Крупскага раёна.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads