Пылюшнік смярдзючы

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Пылюшнік смярдзючы
Remove ads

Пылю́шнік смярдзючы[1] (Thalictrum foetidum) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—70[1][2] см з кароткім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, апушанае. Лісце чаргаванае і ў прыкаранёвай разетцы, тройчы-чатырохраздзельнае, да 20[2] см у даўжыню і шырыню. Лісцікі круглаватыя, трохзубчастыя, апушаныя знізу. Кветкі шматлікія, чырванавата-бурыя з чатырма пялёсткамі. Тычынкі павіслыя, фіялетава-жоўтыя. Песцікаў 8—12[2]. Калякветнік складаецца з чатырох рана ападаючых лісточкаў яйцападобнай формы[2]. Суквецце — рыхлыя мяцёлка. Плады — сядзячыя[2] шматарэшкі даўжынёй 2—3,5[2] мм даўжынёй, жалезіста-апушаныя, з прамым носікам[2].

Расліна ядавітая[3]. У наземных органах расліны маецца каля 0,7 % алкалоідаў, каля 1 % флаваноідаў, да 6,5 % сапанінаў, 1—2 % дубільных рэчываў[2].

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных і трапічных (Бутан, Індыя, Пакістан, Непал, Каўказ[2], Урал[2], Усходняя Сібір[2], Далёкі Усход[2]) абласцей Азіі[4]. Святлолюбівая і ценевынослівая расліна[3]. Ксерафіт, мезафіт, мезатроф[3].

Расце ў горных стэпах і на горных лугах і скалах, узлесках, у хмызняках. У гарах распаўсюджаваенцца да вышыні 4000 м[2]. Цвіце ў чэрвеніліпені[1].

Ахоўваецца на тэрыторыі Малдовы, Данецкай, Запарожскай і Хмяльніцкай абласцей Украіны, Амурскай і Цюменскай абласцей Расіі[3].

Remove ads

Гаспадарчае значэнне

Лекавая расліна. У народнай медыцыне выкарыстоўваецца як агульнаўмацавальны сродак і пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту[2].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads