Пярэсна
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пярэ́сна[2][3] (Tróllius) — род кветкавых раслін з сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Найбольш блізкі да іншага роду казяльцоў — лотаці (Caltha), якая здольная расці прама ў вадзе.
Remove ads
Назва
Паходжанне навуковай назвы роду дакладна невядома. Магчыма, лацінская назва паходзіць ад ням.: Trollblume, што можна перавесці як «Кветка троляў». Згодна з германскімі і скандынаўскімі легендамі, гэта расліна лічылася любімай кветкай троляў. Па іншых версіях, у сувязі з круглявай і нават шарападобнай формай кветкі назва была створана альбо ад лацінскага слова trulleus, які азначае «круглы посуд», «кубак»; або стара-германскага слова «troll» — «шар».
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцябло простае, часам галінастае. Лісце чаргаванае, пальчата-рассечанае. Кветкі двухполыя, з двайным калякветнікам, правільныя, жоўтыя або аранжавыя. Чашачка мае ад 5 да 20 пялёсткападобных чашалісцікаў. Вяночак складаецца з больш дробных, шматлікіх вузкіх пялёсткаў-нектарнікаў. Тычынкі шматлікія. Плод — шматлістоўка.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Прадстаўнікі роду маюць шырокі арэал у Паўночным паўшар’і, растуць на тэрыторыі Еўропы, Азіі і ў Паўночнай Амерыцы.
У Заходняй Еўропе пярэсны ў асноўным горныя расліны. На тэрыторыі Усходняй Еўропы яны тыповыя расліны лугоў, рачных далін, лясных палян. У Азіі яны распаўсюджаныя практычна па ўсім мацерыку, акрамя паўднёвых яго частак. У Паўночнай Амерыцы ад Ціхага да Атлантычнага акіяна сустракаюцца ўсяго два віды пярэснаў[4].
Вільгацелюбівыя расліны. Добра пераносяць паўцень. Размнажаюцца насеннем і дзяленнем карэнішча.
Віды
Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 29 відаў[5]:, якія насяляюць Еўразію і Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Расіі і сумежных краін расце каля 20 відаў, якія сустракаюцца галоўным чынам у Сібіры і на Далёкім Усходзе, асобныя віды прысутнічаюць у Еўрапейскай частцы.
- Trollius acaulis
- Trollius albiflorus
- Trollius altaicus — Пярэсна алтайская
- Trollius apertus
- Trollius asiaticus — Пярэсна азіяцкая
- Trollius buddae
- Trollius chartosepalus
- Trollius chinensis — Пярэсна кітайская
- Trollius dschungaricus
- Trollius europaeus — Пярэсна еўрапейская, ці Маслёнка, ці Пярэсна, ці Букавіца цвятная, ці Буклі, ці Курыная слепата, ці Паўдзёнышак
- Trollius farreri
- Trollius hybridus
- Trollius ircuticus
- Trollius japonicus
- Trollius komarovii
- Trollius laxus
- Trollius ledebourii — Пярэсна Ледэбура
- Trollius lilacinus
- Trollius micranthus
- Trollius miyabei
- Trollius pumilus
- Trollius ranunculinus
- Trollius ranunculoides
- Trollius riederianus
- Trollius sajanensis
- Trollius sibiricus
- Trollius taihasenzanensis
- Trollius vaginatus
- Trollius yunnanensis
Remove ads
Зноскі
- Звесткі пра род Trollius у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Энциклопедия декоративных садовых растений: купальница (руск.) (Праверана 2 лістапада 2009)
- Trollius (англ.). The Plant List. Version 1.1. (1 ліпеня 2013). Праверана 15 снежня 2016.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads