Растаропша плямістая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Растаропша плямістая[1], Калючкі[2] (Silybum marianum) — від травяністых раслін з роду Растаропша (Silybum) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
Распаўсюджаная ў цэнтральнай і паўднёвай паласе еўрапейскай часткі СНД, на Каўказе, у паўднёвай частцы Заходняй Сібіры, у Сярэдняй Азіі, у Заходняй Еўропе, Малой Азіі, Паўночнай Афрыцы і паўднёвай частцы Аўстраліі. Ва Украіне расце як пустазелле на палях, уздоўж дарог, на пустках, сметніках і сухіх месцах.
Хімічны склад
Асноўныя біялагічна актыўныя злучэнні растаропшы плямістай — флавалігнаны[3]. Гэта прыродныя фенолы, якія складаюцца з флаваноіднай часткі і астатку лігнану. Экстрагаваныя з расліны флавалігнаны маюць назву сілімарын. Акрамя флавалігнанаў у ім прысутнічаюць 20-35 % тлустых кіслот (60 % ліналенавай, 30 % алеінавай, 9 % пальміцінавай кіслаты) і флаваноід таксіфалін. У складзе сілімарына прысутнічае мноства блізкароднасных флавалігнанаў — сілібін A, сілібін B, ізасілібін A, ізасілібін B, сілікрысцін, ізасілікрысцін, сілідзіянін, сіландрын, сілігермін, сілімон і інш. Калі гэтую сумесь яшчэ далей раздзяляць, то атрымоўваецца амаль чысты сілібін або сілібінін. За асноўную антыаксідантную актыўнасць растаропшы адказвае не першы па долі ў агульным аб’ёме флавалігнан, а другі — сілікрысцін[4]. Ён ёсць у сілімарыне, але адсутнічае ў ачышчаных экстрактах, дзе толькі сілібін і сілібінін.
Remove ads
Практычнае выкарыстанне
Часта культывуецца на гародах як дэкаратыўная і лекавая расліна.
Даследаванні паказваюць яе пазітыўны ўплыў на людзей з гепатытам і цырозам печані. Абараняе клеткі печані ад пашкоджанняў і пранікнення таксічных рэчываў, выводзіць ўжо наяўныя таксіны, стымулюе выпрацоўку пратэіна і актывізуе працу ДНК і РНК. Парашок растаропшы дадаюць да ежы, або ўжываюць у выглядзе гарбаты[5] З растаропшы вырабляюць папулярны лекавы сродак «карсіл».[6]
З растаропшы робяць алей.[7]
Фатаграфіі
- Алей з растаропшы
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. — 2 350 экз.
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Сергей Бесараб phyto_notes. Расторопша // Патрэон — patreon.com, 15 студзеня 2021, 20:13
- Biedermann D. Silychristin: Skeletal Alterations and Biological Activities // J Nat Prod/2016. — 79(12):3086-3092, doi: 10.1021/acs.jnatprod.6b00750
- Розторопші плоди(нявызн.). Праверана 27 студзеня 2019.
- Карсил - інструкція для застосування, ціна в аптеках | Tabletki.ua(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2021. Праверана 15 сакавіка 2019.
- Олія розторопші: користь і шкода, як приймати (руск.) . Праверана 13 сакавіка 2019.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads