Рафал Слізень
скульптар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рафал Ратша Слізень (27 чэрвеня 1804, м. Бартнікі Навагрудскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Баранавіцкі раён — 20 мая 1881) — беларускі скульптар, жывапісец, медальер, архітэктар.
Remove ads
Біяграфія

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і Яна і Анелі Слізняў[1]. Пачатковую адукацыю атрымаў у базыльянскай школе ў мястэчку Вольна (Навагрудскі павет), потым у езуіцкай школе ў Полацку. У 1820 паступіў на факультэт права Віленскага ўніверсітэта, адначасова наведваў Віленскую мастацкую школу, вучыўся ў Я. Рустэма і К. Ельскага[2]. Пасля сканчэння ўніверсітэта ў 1826—1829 гадах працаваў у Міністэрстве замежных спраў у Пецярбургу. Пасля 1830 вярнуўся на радзіму, ў свой маёнтак Вольна, дзе сабраў багатую мастацкую калекцыю[1][3].
Remove ads
Творчасць
У Вольне дзе стварыў некалькі дзесяткаў жывапісных і скульптурных партрэтаў сваіх родных, знаёмых, суседзяў, якія вызначаюцца тонкасцю і глыбінёй індывідуальных характарыстык (партрэты Марылі, Францішкі і Міхаіла Верашчакаў). Выканаў 57 медальёнаў, у т.л. сваіх бацькоў Яна і Анелі Слізняў, прысвечаныя іх залатому вяселлю, а таксама Уладзіслава, Люцыяна, Браніслава Слізняў, барэльефы і медальёны Т. Зана, Я. Чачота, А. Э. Адынца, А. Міцкевіча, М. Ромера, К. і Я. Тышкевічаў, А. Храптовіча, Г. Ржавускага і інш., у пластычнай трактоўцы якіх адчуваецца смелае выкарыстанне традыцый класіцызму і рамантызму[1]. Стварыў бюсты А. Міцкевіча, Я. Астроўскага і М. Антакольскага[3].
Паводле яго праектаў пабудавана некалькі палацаў і гаспадарчых пабудоў[1].
Remove ads
Сям’я
Рафал быў у шлюбе з Камілай з багатага роду Тышкевічаў, яны мелі чатырох сыноў і двух дачок. Маёнтак Вольна перайшоў па спадчыне малодшаму сыну Генрыху, які ажаніўся з Нінай Маўросавай, дачкой асабістага ад’ютанта генерала Мураўёва, гарачай прыхільніцай і патрыёткай нацыянальнага адраджэння[4].
Зноскі
- Зміцер Юркевіч. Рафал Слізень, скульптар з Наваградчыны . Культура і мастацтва (22 красавіка 2022).
- Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads