Раўль Бот

матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia

Раўль Бот
Remove ads

Раўль Бот (англ.: Raoul Bott; 24 верасня 1923, Будапешт, Венгрыя — 20 студзеня 2005, Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі матэматык. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1964), замежны член Французскай акадэміі навук (1995), Лонданскага каралеўскага таварыства (2005).

Хуткія факты Раўль Бот, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Венгрыі, але пасля нараджэння яго сям’я пераехала ў Чэхаславакію, адкуль пад пагрозай нацысцкай акупацыі пераехала ў Канаду. Служыў у канадскіх часцях у Еўропе падчас Другой сусветнай вайны. Атрымаў адукацыю ва ўніверсітэце Мак-Гіла ў Манрэалі, затым пераехаў у ЗША. Спачатку працаваў у галіне тэарэтычнай электратэхнікі, затым заняўся чыстай матэматыкай, дыферэнцыяльнай геаметрыяй і тапалогіяй і асабліва алгебраічнай тапалогіяй. З 1949 года супрацоўнік Інстытута перспектыўных даследаванняў у Прынстане. Працаваў у тэорыі гаматопій груп Лі, выкарыстоўваючы метады тэорыі Морса, дзе ўвёў функцыі Морса — Бота. Створаная Майклам Ацья тапалагічная K-тэорыя зацікавіла Бота і ён шмат гадоў супрацоўнічаў з Ацья, спачатку ў даследаванні перыядычнасці ў K-тэорыі, затым у абагульненні тэарэм аб нерухомых пунктах, дзе галоўнымі вынікамі былі так званая «тэарэма Вудс-Хоўла», месцы правядзення канферэнцыі (Вудс-Хоўл) і тэарэма Ацьі — Бота аб нерухомым пункце. У далейшым яны супрацоўнічалі ў пошуках абагульнення вынікаў Пятроўскага аб гіпербалічных ураўненнях у частковых вытворных і ў матэматычнай фізіцы (тэорыя калібровачных палёў). Таксама вядомая тэарэма Барэля — Бота — Вейля ў тэорыі прадстаўленняў груп Лі.

Remove ads

Зноскі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.

2. Raoul Bott // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119134136 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #119134136 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

5. Národní autority České republiky Праверана 29 ліпеня 2023.

6. Find a Grave — 1996.

7. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

8. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.

9. Národní autority České republiky Праверана 10 мая 2023.

10. Матэматычная генеалогія — 1997.

11. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads