Ржышча (Пухавіцкі раён)
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ржышча[1] (трансліт.: Ržyšča, руск.: Ржище) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 17,5 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 70,5 км ад Мінска, на рацэ Пціч.
Remove ads
Назва
Назва паходзіць ад палявога урочышча, дзе ўзнік населены пункт.
Гісторыя
Ранняя гісторыя
У 1885 годзе хутар у Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1908 года засценак, паводле перапісу 1917 года фальварак.
Найноўшы час
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Паводле перапісу 1926 года хутар.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У часе вайны вёска часткова спалена[2].
У 1960 годзе вёска ў калгасе імя Янкі Купалы.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавета[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 1908 год — 4 двары, 21 жыхар
- 1917 год — 4 двары, 31 жыхар
- 1926 год — 6 двароў, 35 жыхароў
- 2002 год — 21 двароў, 53 жыхары
- 2009 год — 45 жыхароў
- 2019 год — 38 жыхароў[4]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads