Рок-каранацыя ’98

беларуская рок-прэмія From Wikipedia, the free encyclopedia

Рок-каранацыя ’98
Remove ads

Рок-каранацыя '98 адбылася 30 студзеня 1999 года ў канцэртнай залі «Мінск» і з'яўлялася юбілейнай пятай па ліку[1]. Вядучым цырымоніі быў радыёвядучы Віталь Сямашка. Вылучэнне твораў і выканаўцаў у намінацыі адбывалася шляхам галасавання грамадскага журы. Рэдакцыяй музычных і забаўляльных праграм Беларускага тэлебачання ў 1999 годзе была створана і паказана тэлеверсія цырымоніі[2][3].

Хуткія факты Арыгінальная назва, Заснаванне ...
Remove ads

Арганізатары і правядзенне

Арганізатарамі правядзення цырымоніі з'яўляліся «Класс-клуб ДК» і «Ковчег», мастаком-пастаноўшчыкам — Веніямін Маршак, гукарэжысёрам — Алег Каранькоў, прадзюсарамі — Юрый Цыбін, Генадзь Шульман. Традыцыйна адкрыла цырымонію выступленне ўладальнікаў галоўнай рок-кароны мінулага года — гурта N.R.M. У перапынку перад абяшчэннем галоўнага прыза адбылося выступленне дуэта Алег Спіцын і Чармэн. У фінале цырымоніі выстпіў ансамбль Песняры. Рэжысёр тэлеверсіі — Сяргей Хох, аператары — Канстанцін Карніенка, Алег Соркін, Валерый Сініца, Аляксей Краснюк, гукарэжысёр — Мікалай Гелін, аператарскі кран — Маріна Міненка, Сяргей Барадзін, адміністратары — Уладзімір Біндзюкоў, Алеся Благадава, мантаж — Аляксандр Шабанаў, рэдактар — Анатоль Вечар.

Remove ads

Намінанты і лаўрэаты

Пераможцы ў намінацыях надрукаваны цёмным і вылучаны колерам . У дужках пазначаны ганаровыя госці, якія абвяшчалі пераможцаў у намінацыях.

Больш інфармацыі Намінацыі, Пераможцы і фіналісты ...
Remove ads

Спецыяльныя прызы

Больш інфармацыі Намінацыі, Пераможцы ...

Цікавыя факты

  • У цырымоніі гэтага года не адбывалася ўручэнне прыза ў традыцыйнай дагэтуль намінацыі «Падзея года»
  • У намінацыі «Песня года» прыз не быў уручаны, замест гэтага кожны намінант прэзентаваў на сцэне сваю песню і перамогу прызначылі адразу ўсім

Гл. таксама

Зноскі

  1. Климов, Олег (1998). "Фестиваль "Рок-коронация" :: кого (???) хочешь (?..) выбирай... (О.Климов)". Музыкальная газета(руск.) (45). Архівавана з арыгінала 2020-08-29. Праверана 2020-08-29.
  2. Нейра Дзюбель РОК-КАРАНАЦЫЯ 1998. YouTube (15 лютага 2011). Праверана 26 сакавіка 2017.
  3. "V/A :: Рок-каранацыя-98". Музыкальная газета(руск.) (18). 1999. Архівавана з арыгінала 2020-08-29. Праверана 2020-08-29.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads