Рудзішкі (горад)

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Рудзішкі (горад)map
Remove ads

Рудзі́шкі[2][3], таксама Ру́дзішкес[4] (літ.: Rūdiškės) — горад на поўдні Літвы. Уваходзіць у склад Троцкага раёна Віленскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.

Хуткія факты Рудзішкі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Паселішча было заснавана ў 1774 годзе. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе праз Рудзішкі прайшла чыгунка Варшава — Санкт-Пецярбург. Паводле даследаванняў прафесара Яўхіма Карскага, каля Рудзішак праходзіла мяжа рассялення беларусаў і літоўцаў[5].

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[6]. Таксама на тэрыторыю прэтэндавала Літва. У студзені 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У красавіку 1919 года занята Польшчай. У выніку польска-літоўскай вайны Рудзішкі апынуліся ў Сярэдняй Літве, у 1922 годзе — у складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь.

У другой палове верасня 1939 года Рудзішкі заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.

У 1958 годзе Рудзішкі атрымалі статус горада. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Эканоміка

За часамі савецкай акупацыі ў горадзе працаваў дрэваапрацоўчы камбінат[10]. Ёсць невялікі аэрадром.

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads