Рыгор Аляксеевіч Разуваеў
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Аляксеевіч Разува́еў[2] (руск.: Разуваев Григорий Алексеевич; 23 жніўня 1895 — 12 лютага 1989) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1946), акадэмік Акадэміі навук СССР (1966, член-карэспандэнт з 1958). Герой Сацыялістычнай Працы (1969).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Маскве. Жыў таксама разам з бацькамі ў Ніжнім Ноўгарадзе і Серпухавае[3]. У 1907 годзе разам з маці вярнуўся ў Маскву і ў 1917 годзе скончыў 1-ю мужчынскую гімназію. Паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У канцы другога курса пакінуў вучобу і пераехаў у Палтаўскую губерню, у сяло Карпілаўка[3]. Пасля ўсталявання Савецкай улады прыехаў у 1922 годзе ў Петраград і паступіў на трэці курс фізіка-матэматычнага аддзялення Петраградскага ўніверсітэта, які скончыў у 1925[2] годзе. Працаваў у Акадэміі навук СССР, з 1927 года ў Лабараторыі высокіх ціскаў У. М. Іпацьева, якая ў 1929 годзе пераўтворана ў Дзяржаўны інстытут высокіх ціскаў, дзе займаў пасаду намесніка дырэктара. Адначасова выкладаў і загадваў кафедрай у Ленінградскім тэхналагічным інстытуце і ўзначальваў Лабараторыю арганічнай хіміі Акадэміі навук[3].
У 1930—1932 гадах знаходзіўся ў замежнай камандзіроўцы і праходзіў стажыроўку ў Баварскай акадэміі навук (Мюнхен) у лабараторыі прафесара Г. Віланда. У 1932—1934 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры атручваючых і выбуховых рэчываў Ленінградскага тэхналагічнага інстытута.
У 1934 годзе Р. А. Разуваеў быў арыштаваны і асуджаны па «Справе славістаў». Адбываў пакаранне ў Варкуце, пад Архангельскам, ва Ухце на радыевым заводзе. Быў датэрмінова вызвалены ў 1942 годзе без права пражывання ў Маскве і Ленінградзе.
У 1945 годзе абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі ў Інстытуце арганічнай хіміі Акадэміі навук СССР[3]. У 1946—1947 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры арганічнай хіміі Горкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова з 1947 года загадваў лабараторыяй арганічнай хіміі Навукова-даследчага інстытута хіміі пры Горкаўскім дзяржаўным універсітэце, у 1956—1962 гадах — дырэктар інстытута. У 1963 годзе ўзначаліў Лабараторыяю стабілізацыі палімераў Акадэміі навук СССР. У 1969—1988 гадах займаў пасаду дырэктара Інстытута хіміі Акадэміі навук СССР (Горкі).
Remove ads
Навуковая і грамадская дзейнасць
Аўтар навуковых прац па хіміі металаарганічных злучэнняў, арганічных пераксідаў, радыкальных рэакцый. Разам з М. М. Катонам адкрыў спосаб генерыравання свабодных аліфатычных радыкалаў, разам з Ю. А. Альдэкопам і М. А. Майерам рэакцыю ініцыіравання дэкарбаксіліравання дыацылатаў ртуці, прамую рэакцыю свабодных радыкалаў з ртуццю[2]. Пад кіраўніцтвам Р. А. Разуваева былі створаны спосабы атрымання ніткападобных монакрышталёў і слаістых плёнак германію і іншых паўправадніковых матэрыялаў.
Сярод апублікаванага:
- Металлоорганические соединения в электронике — М., 1972 (у сааўтарстве);
- Вязкость плотность и электропроводность растворов молнбдата и хромата натрия при повышенных температурах. — ЛГУ, 1976 (у сааўтарстве);
- Растворы электролитов в высоко и низкотемпературном режимах. — Л.: Изд-во ЛГУ, 1980 (у сааўтарстве).
Remove ads
Узнагароды і званні
- Медаль «Серп і Молат» (1969)
- 3 ордэны Леніна (1961, 1969, 1975)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1985)
- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970)
- Ленінская прэмія 1958 года
- Дзяржаўныя прэміі СССР (1971, 1976, 1985)
- Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР
- Ганаровы член Нью-Ёркскай акадэміі навук (1975)[3]
- Ганаровы дырэктар Інстытута металарганічнай хіміі Акадэміі навук СССР (1988—1989)[3]
- Ганаровы член міжнароднага таварыства «Даследаванне свабодных радыкалаў»[3]
- Ганаровы грамадзянін горада Горкі[3]
Зноскі
- Разуваев Григорий Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Разуваев Григорий Алексеевич на сайце «Героі краіны»
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads