Рымшаны

вёска ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Рымшаныmap
Remove ads

Рымшаны[1][2] або Рымашы[3] , таксама Рымшэ́[4] (літ.: Rimšė) — мястэчка ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы, на возеры Ільге. Адміністрацыйны цэнтр Рымшанскай сянюніі. Месціцца на ўсход ад Дукштаў.

Хуткія факты Рымшаны, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У канцы XVIII стагоддзя мястэчка Рымашы адносілася да маёнтка Даўгілішкі, дзяржаўная ўласнасць у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[5].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Рымшаны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У XIX стагоддзі сустракаецца таксама назва Янава[6].

У 1915 годзе Рымшаны занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[7]. У снежні 1918 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.

У выніку польска-літоўскай вайны тэрыторыя апынулася ў складзе Польшчы, у гміне Рымшаны Браслаўскага павета. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.

У другой палове верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй. 10 кастрычніка 1939 года тэрыторыя перададзена Літве.

З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі 1868*, 1899* ...

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads