Рыхард Марцін Вільштэтэр

нямецкі хімік From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыхард Марцін Вільштэтэр
Remove ads

Рыхард Марцін Вільштэтэр(ням.: Richard Martin Willstätter; 13 жніўня 1872, Карлсруэ — 3 жніўня 1942, Муральта) — нямецкі хімік-арганік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1915) «за даследаванні фарбавальных рэчываў расліннага свету, асабліва хларафілу».

Хуткія факты Рыхард Марцін Вільштэтэр, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вільштэтэр нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў Карлсруэ. Тут жа ён пайшоў у школу, а пасля пераезду яго сям'і працягнуў вучыцца ў тэхнічнай школе ў Нюрнбергу. У 18 гадоў ён паступіў у Мюнхенскі ўніверсітэт з жаданнем займацца навукай, дзе і заставаўся на працягу наступных пятнаццаці гадоў. Вучыўся і працаваў на хімічным факультэце, дзе пад кіраўніцтвам Адольфа фон Баера атрымаў доктарскую ступень, а з 1894 года пачаў выкладчыцкую дзейнасць. Яго доктарская дысертацыя была прысвечана даследаванню структуры какаіну. Вільштэтэр працягнуў працаваць і даследаваць іншыя алкалоіды, некаторыя з якіх ён сінтэзаваў. У 1896 годзе быў прызначаны на пасаду выкладчыка, у 1902 годзе стаў экстраардынарным прафесарам.

У 1905 годзе ён пераехаў у Швейцарыю, каб стаць прафесарам Вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха, там жа працаваў на заводзе па вытворчасці хларафілу.

З 1912 года быў прафесарам хіміі ў Берлінскім універсітэце і дырэктарам аддзялення хіміі Таварыства кайзера Вільгельма, дзе вывучаў структуру пігментаў кветак і пладоў. У 1916 годзе ён вярнуўся ў Мюнхен у якасці пераемніка свайго настаўніка Баера. У 1920-х гадах Вільштэтэр даследаваў механізмы ферментатыўных рэакцый.

У 1924 кар'ера Вільштэтэра нечакана скончылася, калі ён падаў у адстаўку, выступаючы рэзка супраць палітыкі антысемітызму. У 1939 годзе ён эміграваў у Швейцарыю, дзе пражыў апошнія 3 гады свайго жыцця.

У 1942 годзе памёр ад сардэчнага прыступу.

Remove ads

Зноскі

1. Richard Willstatter // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Richard Willstätter // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.

4. www.accademiadellescienze.it

5. Dr Richard Martin Willstätter // Find a Grave — 1996.

6. Манойленко К. В. В.В. Лепешкин: путь к эмиграции, The emigration of Vladimir W.Lepeschkin // Историко-биологические исследования — 2010. — Т. 2, вып. 2. — С. 25–42. — ISSN 2076-8176; 2500-1221

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads