Рэферэндум аб статусе Крыма (2014)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рэферэндум пра статус Крыма (укр.: Референдум про статус Криму, руск.: Референдум про статус Крыма, крымскатат.: Къырым статусы референдумы) — нелегітымны[1][2][3] сфальсіфікаваны псеўдарэферэндум аб статусе Крыма з загадзя сфармаванымі вынікамі і завышанай яўкай[4][5], адбыўся 16 сакавіка 2014 года[6][7]. Быў прызначаны 27 лютага Вярхоўным Саветам Крыма; першапачаткова быў запланаваны на 25 мая пасля дату правядзення перанеслі на 30 сакавіка[8], а затым — на 16 сакавіка. На рэферэндуме было зададзена два пытанні: аб аднаўленні Канстытуцыі Крыма 1992 года і аб уваходжанні Крыма ў склад Расіі. ААН, СНД, ЕС і АБСЕ сваіх афіцыйных назіральнікаў не дасылалі[9][10][11].

На рэферэндуме былі зададзены пытанні:

  1. Аб уваходжанні Крыма ў склад Расіі на правах суб’екта Расійскай Федэрацыі.
  2. Аб аднаўленні Канстытуцыі Рэспублікі Крым ад 1992 года і пакіданні Крыма ў складзе Украіны.

Псеўдарэферэндум быў праведзены з дапамогай расійскіх войскаў[12] і рускіх казачых атрадаў. Па сведчанні ўдзельніка падзей Ігара Гіркіна дэпутатаў Вярхоўнага Савета Крыма прымаць рашэнні для ўваходжання паўвострава ў склад Расіі прымушалі «апалчэнцы» пры падтрымцы БТР рускай марской пяхоты[13]. Праваахоўныя органы Крыма і падраздзяленні Узброеных Сіл Украіны, размешчаныя на паўвостраве, не спрыялі далучэнню да Расіі.

Паводле абвешчаных арганізатарамі вынікаў рэферэндуму, за далучэнне да Расіі ў Крыме (акрамя Севастопаля) нібыта прагаласавала 96,77 % удзельнікаў галасавання[14] у Севастопалі — 95,6 %. На сайце Савета пры Прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека на кароткі час з’явілася інфармацыя, што ў рэферэндуме ўдзельнічала не больш за 30 %, з якіх каля 50 % выказалася за далучэнне да Расійскай Федэрацыі[15][16], дадзеныя аб 30-40 працэнтнай яўцы апублікаваў і Меджліс крымскататарскага народа[17].

У Севастопалі праходзіў асобны рэферэндум, паколькі горад не ўваходзіць у Аўтаномную Рэспубліку Крым.

Remove ads

Абвяшчэнне рэферэндуму

27 лютага 2014 года Вярхоўны Савет Крыму пры падтрымцы прарасійскага мітынгу сабраўся на пазачарговае пасяджэнне ў захопленым ўзброенымі людзьмі будынку. На гэтым пасяджэнні было пастаўлена пытанне аб прызначэнні рэферэндуму на 25 мая 2014 года, пытаннем якога павінна было стаць такое: «Аўтаномная Рэспубліка Крым мае дзяржаўную самастойнасць і ўваходзіць у склад Украіны на аснове дагавораў і пагадненняў». Як прызнаўся ў эфіры адной з расійскіх тэлеперадач расійскі дыверсант Ігар Гіркін, дэпутатаў Вярхоўнага Савета Крыма галасаваць за пастанову аб аддзяленні Крыму ад Украіны гвалтоўна зганялі так званыя «апалчэнцы», а ён асабіста быў адным з камандзіраў гэтага «апалчэння»[18]. Паводле афіцыйных звестак, за прызначэнне рэферэндуму прагаласаваў 61 дэпутат з 64, прысутных на пасяджэнні[19]. Затое існуюць сведчанні асобных дэпутатаў аб тым, што рэальна галасавалі 40-41 дэпутатаў, тады як галасы былі сфальсіфікаваныя шляхам выкарыстання картак-дублікатаў[20]

Пазней, рэферэндум быў перанесены спачатку на 30 сакавіка[21], а затым — на 16 сакавіка[22]. Старшынёй камісіі па правядзенню рэферэндуму быў прызначаны Міхаіл Малышаў[23].

Remove ads

Пытанні

Thumb
Узор бюлетэня на рэферэндуме 16 сакавіка 2014 года.

Па першым праекце рэферэндуму ставіліся пытанні:

  • «Аўтаномная Рэспубліка Крым мае дзяржаўную самастойнасць і ўваходзіць у склад Украіны на падставе дагавораў і пагадненняў» (так ці не).

6 сакавіка стала вядома, што на рэферэндум будуць вынесеныя два пытанні[24]:

  • «Ці выступаеце вы за ўзьяднаньне Крыму з Расіяй на правах суб’екта Расійскай Фэдэрацыі?»
  • «Ці выступаеце вы за аднаўленне Канстытуцыі Рэспублікі Крым 1992 года і за статус Крыма ў складзе Украіны?»[25]

Пры гэтым прадугледжана бюлетэнем адказ толькі на адно з гэтых пытанняў і толькі «так» — шляхам адзнакі ў адпаведным квадраце. Любы знак трактуецца як адказ «так», два знакі — бюлетэнь лічыцца несапраўдным. Такім чынам, названыя пытанні не з’яўляюцца пытаннямі, а варыянтамі адказу (гэта пазначана і ў самім тэксце бюлетэня). Акрамя таго, выбар не з’яўляецца вычарпальным — адсутнічае варыянт статусу Крыма як часткі Украіны на ўмовах дзеючай Канстытуцыі Украіны і дзеючай Канстытуцыі АРК, што сведчыць аб прафанацыі волевыяўлення і грубым парушэнне правоў грамадзян.

Намеснік старшыні ЦВК Украіны Андрэй Магера адзначыў, што пытанне аб вяртанні да Канстытуцыі АРК 1992 года з’яўляецца некарэктным, паколькі крымская канстытуцыя 1992 года існавала ў двух рэдакцыях: майскай і вераснёўскай[26].

Remove ads

Вынікі сацыялагічных апытанняў

Па выніках сацыялагічнага даследавання «Грамадска-палітычныя, міжнацыянальныя і міжканфесійныя адносіны ў АР Крым: стан, праблемы, шляхі вырашэння», праведзенага ў 2008 годзе Цэнтрам Разумкова сумесна з Інстытутам Еўропы універсітэта Базеля, настроі жыхароў Крыма былі супярэчлівымі і нявызначанымі. Так 53,8 % жыхароў падтрымлівалі пашырэнне правоў АР Крыім у складзе Украіны, 35,1 % падтрымлівалі стварэнне Расійскай нацыянальнай аўтаноміі ў складзе Украіны, 34,5 % падтрымлівалі абвяшчэнне незалежнасці АР Крым. У той жа час ўключэнне паўвострава ў склад Расійскай Федэрацыі падтрымлівала 63,8 % жыхароў Крыма (у этнічным размеркаванні 75,9 % сярод расіян, 55,2 % сярод украінцаў і 13,8 % сярод крымскіх татараў)[27][28][29].

Паводле апытанняў, праведзеных кампаніяй International Republican Institute (IRI) у лістападзе 2011 і маі 2013 года, за далучэнне паўвострава ў склад Расіі выступала 23-33 % жыхароў Крыма, 49-53 % выступалі за захаванне статусу аўтаноміі ў складзе Украіны[30].

Па дадзеных сацапытання, праведзенага з 8 па 18 лютага 2014 Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі, 41 % жыхароў Крыма жадалі аб’яднання Украіны з Расійскай Федэрацыяй у адзіную дзяржаву (2013 — 35,9 %)[31].

Ход галасавання

Галасаванне доўжылася з 8 да 20 гадзін 16 сакавіка на 1205 выбарчых участках у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і горадзе Севастопаль. На тэрыторыі Бахчысарайскага раёна у месцах пражывання крымскіх татараў выбарчыя ўчасткі не былі створаныя, паколькі не знайшлося добраахвотнікаў для працы ў выбарчых камісіях.

Галасаванне прайшло без удзелу міжнародных назіральнікаў. ААН не прызнаў яго вынікі.

Яўка выбаршчыкаў

Па дадзеных арганізатараў рэферэндуму, па стане на 12 гадзін яўка выбаршчыкаў склала 44 %, на 15 гадзін — 64 %[32][33].

Па стане на 20 гадзін яўка па дадзеных арганізатараў рэферэндуму склала 81,4 % на тэрыторыі АР Крым і 89,5 % ў Севастопалі[34]. Па незалежных ацэнках яўка склала 32,4 %[35].

Больш інфармацыі Тэрыторыя, 12:00 ...

Парушэнні

У дзень рэферэндуму на тэрыторыі АРК было шмат білбордаў з агітацыйнымі матэрыяламі, якія заклікалі галасаваць за аб’яднанне з Расіяй[36].

У крымскім аддзяленні Камітэта выбаршчыкаў Украіны адзначылі, што галасаванне праходзіць па састарэлых спісах выбаршчыкаў[37].

Паведамлялася пра магчымасць галасавання асобамі, якія не былі папярэдне ўключаныя ў спісы выбаршчыкаў: расійская журналістка з сімферопальскай прапіскай прагаласавала на рэферэндуме[38]. Іншы эксперымент ажыццявіў журналіст тэлекампаніі ATR, які хадзіў па ўчастках з патрабаваннем ўключыць яго ў спісы. У выніку яму было адмоўлена толькі аднойчы і тройчы журналіст атрымаў бюлетэнь і меў магчымасць прагаласаваць[39]. СМІ паведамлялі аб парушэннях падчас галасавання ў псіхіятрычнай бальніцы ў Ялце, дзе пацыентам «дапамагалі правільна прагаласаваць»[38].

Падтрымалі далучэнне да Расійская Федэрацыі 474 136 чалавек з Севастопаля, хоць насельніцтва горада ў адпаведнасці з дадзенымі гарадскога ўпраўлення статыстыкі складала на 1 лістапада 2013 года 383 499 чалавек; то бок, за адлучэнне Севастопаля ад Украіны прагаласавалі 123 % жыхароў горада[40]. Аднак на брыфінгу ў Сімферопалі, прысвечанай яўке выбаршчыкаў па стане на 20:00 мясцовага часу, былі агучаны іншыя дадзеныя — у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым (без Севастопаля) яўка складала 1 250 427 чалавек, з улікам Севастопаля 1 524 563. Некаторыя блогеры і СМІ распаўсюдзілі жарт, што ў Севастопалі яўка склала 123 % (па дадзеных Упраўлення статыстыкі Севастопаля на 1 студзеня 2014 года ў горадзе ўсяго пражывала 385 870 чалавек, і праз ілжывыя лічбы сумарнай яўкі ў Севастопалі нібыта прагаласавалі 1 724 563-1 250 427 = 474 136 чалавек).

Інфармацыя савета пры Прэзідэнце РФ па пытаннях развіцця грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека

На пачатку мая на сайце Савета пры прэзідэнце Расіі ў пытаннях развіцця грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека з’явілася паведамленне, што паводле папярэдніх ацэнак на сакавіцкі рэферэндум аб статусе Аўтаномнай Рэспублікі прыйшлі 30-50 % грамадзян, і толькі палова з тых, што прыйшлі на рэферэндум, прагаласавалі за далучэння да Расіі[41][42]. То бок лёс украінскага Крыма вызначыла прарасійская меншасць: ад 15 % да 30 % насельніцтва. Прыкладна такія ж дадзеныя яўкі і галасавання апублікаваў раней Меджліс крымскататарскага народа[43]. Пасля апублікавання ў мас-медыя, навіну з сайта хутка прыбралі, а яшчэ пазней яна зноў з’явілася там з тлумачэннем, што гэта неафіцыйны даклад члена Савета і старшыні камісіі па міграцыйнай палітыцы і абароне правоў чалавека ў сферы міжнацыянальных адносін Яўгена Баброва[44].

Remove ads

Вынікі

Па дадзеных адзінага экзіт-полу, праведзенага акупацыйнымі ўладамі пры ўдзеле ваенных, за «ўваходжанне Крыма ў склад РФ як суб’екта Федэрацыі» прагаласавала 93 % выбаршчыкаў, за «аднаўленне Канстытуцыі Крыма 1992 года» — 7 %[45].

Па выніках паседжання часовых акупацыйных уладаў РФ за акупацыю Крыма прагаласавала 96,77 % выбаршчыкаў, за «захаванне Крыма ў складзе Украіны і аднаўленне канстытуцыі Крыма 1992 года» — 2,51 % несапраўдных бюлетэняў — 0,73 % [46] .

Больш інфармацыі Пытанне, Колькасць галасоў ...
Больш інфармацыі Питання, Кількість голосів ...

Матэматычныя разыходжанні і супадзенні

Абвешчаныя акупацыйнымі ўладамі афіцыйныя дадзеныя галасавання ў Севастопалі маюць пэўныя недакладнасці і супадзенні, а менавіта:

  • абвешчаная колькасць выбаршчыкаў Севастопаля якія прынялі ўдзел у галасаванні была 274101 або 89.5000 % ад агульнай колькасці выбаршчыкаў 306258
  • абвешчаная колькасць выбаршчыкаў Севастопаля прагаласаваўшых «за» — 262041 або 95.6001 % ад агульнай колькасці
  • абвешчаная колькасць выбаршчыкаў Севастопаля тых, хто прагаласаваў «супраць» — 9250 або 3.5299 % аднак 9250 гэта 3,5299 % ад 262041, а не ад агульнай колькасці выбаршчыкаў 274101
Remove ads

Пытанне легітымнасці

У адпаведнасці з пунктам 2 часткі 3 артыкула 3 Закона Украіны «Аб усеўкраінскім рэферэндуме», ратыфікацыйны рэферэндум аб змене тэрыторыі Украіны можа быць праведзены па выніках Усеўкраінскага рэферэндуму[49].

На момант падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму ў Крыме, па дадзеных украінскіх уладаў, знаходзілася каля 30 тысяч расійскіх ваенных без апазнавальных знакаў[50]. Крымскія татары заяўлялі аб спробах запалохвання іх групай рускамоўных людзей[51]. Быў адключаны 5 канал і 1+1[52].

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Курултая крымскататарскага народа Заір Смядляеў заявіў 16 сакавіка аб масавых парушэннях падчас правядзення рэферэндуму і фальсіфікацыі яго вынікаў.[53] У прыватнасці ён заявіў, што

« «У Бахчысарайскі раён на аўтобусах прывезлі «лятучых галандцаў», якія, відаць, будуць ездзіць па выбарчых участках і ўкідваць бюлетэні. У галасаванні таксама ўдзельнічаюць грамадзяне Расіі. У Белагорскім раёне журналістаў тэлеканала ATR не пусцілі на ўчастак. Такім чынам, адно здзейсненае злачынства (незаконны рэферэндум) заахвочвае да здзяйснення іншага (фальсіфікацыя вынікаў), каб пазбегнуць адказнасці». »

Пазіцыя ўкраінскай ўлады

Па Канстытуцыі і украінскіх законах гэты рэферэндум з’яўляецца нелегітымным[1][2]. У Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны падкрэслілі, што ва ўкраінскім заканадаўстве не прадугледжана правядзенне «мясцовых рэферэндумаў».[1] Супраць Аксёнава і Кастанцінава распачаты шэраг крымінальных спраў за спробу звяржэння канстытуцыйнага і дзяржаўнага ладу і сепаратызм.

Юлія Цімашэнка адзначыла, што праводзіць рэферэндум пад дуламі аўтаматаў немагчыма, ахарактарызаваўшы гэта гвалтам, а не рэферэндумам[54]. Міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка заявіў, што рашэнне аб рэферэндуме па статусе Крыма і аб адстаўцы ўрада АР Крым былі нелегітымнымі, паколькі прымаліся з грубым парушэннем Канстытуцыі і законаў Украіны[2].

Галоўнае следчае ўпраўленне Службы бяспекі Украіны пачало расследаванне па прыкметах часткі 3 артыкула 110 Крымінальнага кодэкса Украіны — замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны[55].

7 сакавіка 2014 выконваючы абавязкі Прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў падпісаў указ аб прыпыненні рашэння крымскага парламента аб рэферэндуме па статусе Крыма[56]. У Вярхоўным Савеце Крыма заявілі, што гэтая заява Турчынава не цягне за сабой прававых наступстваў[57].

14 сакавіка 2014 года Канстытуцыйны Суд Украіны разгледзеў справу па канстытуцыйных паданнях выконваючага абавязкі Прэзідэнта Украіны, старшыні Вярхоўнай Рады Украіны і ўпаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека адносна адпаведнасці Канстытуцыі Украіны (канстытуцыйнасці) пастановы Вярхоўнай Рады Аўтаномнай Рэспублікі Крым «Аб правядзенні агульнакрымскага рэферэндуму» ад 6 сакавіка 2014 г. № 1702-6 / 14 і вырашыў[58]:

«
  1. Прызнаць неадпаведнай Канстытуцыі Украіны (з'яўляецца неканстытуцыйнай) пастанову Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым «Аб правядзенні агульнакрымскага рэферэндуму» ад 6 сакавіка 2014 года № 1702-6/14.
  2. Рашэнне Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым «Аб правядзенні ўсекрымскага рэферэндуму» ад 6 сакавіка 2014 года № 1702-6/14, прызнанае неканстытуцыйным, страчвае сілу з дня прыняцця Канстытуцыйным Судом Украіны гэтага рашэння.
  3. Спыніць дзейнасць камісіі Аўтаномнай Рэспублікі Крым па правядзенні ўсекрымскага рэферэндуму, тэрытарыяльных і ўчастковых камісій, створаных для правядзення гэтага рэферэндуму.
  4. Савет міністраў АР Крым спыніць фінансаванне мерапрыемстваў, звязаных з правядзеннем рэферэндуму, забяспечыць знішчэнне бюлетэняў і агітацыйных матэрыялаў.
»

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Украіны з’яўляецца абавязковым да выканання на тэрыторыі Украіны, канчатковым і не можа быць абскарджана.

Пазіцыя расійскіх уладаў

Thumb
Падпісанне «дамовы аб прыняцці Рэспублікі Крым у РФ».

Расія прызнала рэферэндум, спасылаючыся на прэцэдэнт з прызнаннем аднабаковага абвяшчэнне незалежнасці Косава[59]. Расійскае кіраўніцтва спасылаецца на замацаванае ў Статуце ААН неад’емнага права народаў на самавызначэнне[60] і заяўляе, што расійскае ўмяшанне ў Крыме праводзілася ў мэтах забеспячэння бяспекі грамадзян і спрыяльных умоў для іх волевыяўлення[61]. Такія паралелі аспрэчваюцца заходнімі навукоўцамі[62][63].

28 лютага дэпутат Дзярждумы Расіі Сяргей Міронаў унёс законапраект аб спрашчэнні працэдуры прыняцця новых суб’ектаў у склад РФ. Па бягучаму расійскаму заканадаўству, прыняцце новага суб’екта магчыма толькі з згоды Расіі і дзяржавы, якому тэрыторыя належыць; прычым ініцыятыва павінна зыходзіць менавіта ад гэтай дзяржавы. Міронаў прапанаваў працэдуру, па якой далучэння рэгіёну да Расіі стала магчымым па ініцыятыве гэтага рэгіёну па звароце органаў улады рэгіёну і вынікаў мясцовага рэферэндуму — без згоды дзяржавы, у якую ўваходзіць рэгіён. Сяргей Міронаў пацвердзіў, што прапанова была ўнесена менавіта для далучэння Крыма[64].

Спікер Савета Федэрацыі Валянціна Матвіенка падчас візіту ў Крым заявіла, што верхняя палата расійскага парлямэнту падтрымае ўваходжанне рэгіёну ў склад Расіі, калі адпаведнае рашэнне будзе падтрымана на рэферэндуме[65].

Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі В. В. Пуцін у інтэрв’ю 4 чэрвеня 2014 года заявіў, што расійскія войскі знаходзіліся ў Крыме ў адпаведнасці з міжнароднай дамовай аб наяўнасці там расійскай ваеннай базы, сапраўды дапамаглі жыхарам Крыма правесці рэферэндум аб сваёй незалежнасці і жаданні далучыцца да Расійскай Федэрацыі[12]. Таксама ён адзначыў, што Расія не магла дазволіць, каб гістарычная расійская тэрыторыя з пераважным этнічным рускім насельніцтвам сышла ў НАТА[66].

Remove ads

Міжнародная рэакцыя

  • Савет Бяспекі ААН абвясціў, што лічыць рэферэндум нелегітымным[3].
  • Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што правядзенне рэферэндуму парушыць украінскі суверэнітэт і міжнароднае права[67].
  • На думку канцлера Германіі Ангелы Мэркель рэферэндум «нелегітымны і не сумяшчальны з Канстытуцыяй Украіны»[67].
  • Прэм’ер-міністр Канады Стывен Харпер абвясціў, што канадскія ўлады не прызнаюць вынікі рэферэндуму, таму што Крым знаходзіцца пад незаконнай ваеннай акупацыяй"[67].
  • Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе лічыць рэферэндум неканстытуцыйным, таму адмовілася адправіць сваіх назіральнікаў на яго.
  • Венецыянская камісія прызнала рэферэндум у Крыме нелегітымным, матывуючы гэта тым, што магчымасць правядзення такога рэферэндуму не прадугледжаная ні ўкраінскай, ні крымскай канстытуцыямі, а таксама тым, што ўмовы яго правядзення не адпавядаюць дэмакратычным стандартам[68].
  • Казахстан заявіў, што крымскі рэферэндум быў «свабодным волевыяўленнем народа» і «з разуменнем паставіўся» да фактычнага ўключэння Крыма ў склад РФ[69].
  • Прэзідэнт Арменіі канстатаваў, што крымскі рэферэндум — узор рэалізацыі права народаў на самавызначэнне[70].
  • Турцыя заявіла, што ніколі не прызнае анексію Крыма і вынікі так званага «рэферэндуму».
  • У пункце 15 рэзалюцыі ад 1 ліпеня 2014 года Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе абвяшчана, што гэты рэферэндум з’яўляецца « нелегітымным і незаконным актам, вынікі якога не маюць ніякай юрыдычнай сілы».
Remove ads

Наступствы

17 сакавіка акупацыйныя ўлады абвясцілі, што на падставе так званай Дэкларацыі аб незалежнасці і «вынікаў рэферэндуму» абвешчана Рэспубліка Крым як незалежная і суверэнная дзяржава з Севастопалем (горад з асаблівым статусам). Рэспубліка Крым у асобе свайго вышэйшага органа ўлады, Дзяржаўнага Савета Рэспублікі Крым[71] «звярнулася» да Расіі з прапановай аб прыняцці Крыма ў склад РФ са статусам Рэспублікі. У той жа дзень прэзідэнт РФ падпісаў ўказ аб прызнанні Крыма як незалежнай дзяржавы. 18 сакавіка падпісаны дагавор аб так званым «прыняцці» Крыма і Севастопаля ў склад Расіі.

Remove ads

Зноскі

  1. Білорусь і Казахстан відмовились послати спостерігачів на кримський референдум // UAport(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2022. Праверана 26 верасня 2022.
  2. Явка виборців на псевдореферендумі в Криму була максимум 30-40 відсотків — Меджліс // Укрінформ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 травня 2014. Праверана 6 травня 2014.
  3. З2 % жителів Криму схильні до сепаратизму — Центр Разумкова (19 грудня 2008)
  4. В Криму під час «референдуму» триває масова агітація «за Росію». Радіо Свобода (16 березня 2014). Праверана 17 березня 2014.
  5. У Комітеті виборців говорять про порушення на референдумі. BBC Україна (17 березня 2014). Праверана 17 березня 2014.
  6. Тотальна фальсифікація незаконного референдуму: журналіст зміг проголосувати одразу на трьох дільницях(недаступная спасылка). Факти ICTV (17 березня 2014). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2014. Праверана 17 березня 2014.
  7. За злиття з Росією проголосувало 123% севастопольців. Українська правда (17 березня 2014). Праверана 18 березня 2014.
  8. Кримських татар намагаються залякати Радіо Свобода, 7 березня 2014.
  9. У Криму відключили 5-ий канал і «1+1» Українська правда, 6 березня 2014.
  10. Укрінформ: Тимошенко: Референдум про статус Криму під дулами автоматів є нелегітимним(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 березня 2014. Праверана 6 березня 2014.
  11. Інтерв’ю Володимира Путіна радіо «Європа-1» і телеканалу TF1. В.ПУТІН: Если Вы позволите мне закончить фразу, то, мне кажется, будет понятно, что я имею в виду. Так вот, российские войска находились в Крыму в соответствии с международным договором о наличии там российской военной базы. И российские войска действительно помогли жителям Крыма провести референдум о своей независимости и желании присоединиться к Российской Федерации. И никто не имеет права отказать этим людям в том, чтобы они реализовали право, предусмотренное статьёй первой Устава Организации Объединённых Наций, — право наций на самоопределение"].
  12. [Армения признала референдум в Крыму http://lb.ua/news/2014/03/20/260077_armeniya_priznala_referendum_krimu.html ]
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads