Рэферэндум аб статусе Крыма (2014)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэферэндум пра статус Крыма (укр.: Референдум про статус Криму, руск.: Референдум про статус Крыма, крымскатат.: Къырым статусы референдумы) — нелегітымны[1][2][3] сфальсіфікаваны псеўдарэферэндум аб статусе Крыма з загадзя сфармаванымі вынікамі і завышанай яўкай[4][5], адбыўся 16 сакавіка 2014 года[6][7]. Быў прызначаны 27 лютага Вярхоўным Саветам Крыма; першапачаткова быў запланаваны на 25 мая, пасля дату правядзення перанеслі на 30 сакавіка[8], а затым — на 16 сакавіка. На рэферэндуме было зададзена два пытанні: аб аднаўленні Канстытуцыі Крыма 1992 года і аб уваходжанні Крыма ў склад Расіі. ААН, СНД, ЕС і АБСЕ сваіх афіцыйных назіральнікаў не дасылалі[9][10][11].
На рэферэндуме былі зададзены пытанні:
- Аб уваходжанні Крыма ў склад Расіі на правах суб’екта Расійскай Федэрацыі.
- Аб аднаўленні Канстытуцыі Рэспублікі Крым ад 1992 года і пакіданні Крыма ў складзе Украіны.
Псеўдарэферэндум быў праведзены з дапамогай расійскіх войскаў[12] і рускіх казачых атрадаў. Па сведчанні ўдзельніка падзей Ігара Гіркіна, дэпутатаў Вярхоўнага Савета Крыма прымаць рашэнні для ўваходжання паўвострава ў склад Расіі прымушалі «апалчэнцы» пры падтрымцы БТР і рускай марской пяхоты[13]. Праваахоўныя органы Крыма і падраздзяленні Узброеных Сіл Украіны, размешчаныя на паўвостраве, не спрыялі далучэнню да Расіі.
Паводле абвешчаных арганізатарамі вынікаў рэферэндуму, за далучэнне да Расіі ў Крыме (акрамя Севастопаля) нібыта прагаласавала 96,77 % удзельнікаў галасавання[14] у Севастопалі — 95,6 %. На сайце Савета пры Прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека на кароткі час з’явілася інфармацыя, што ў рэферэндуме ўдзельнічала не больш за 30 %, з якіх каля 50 % выказалася за далучэнне да Расійскай Федэрацыі[15][16], даныя аб 30-40 працэнтнай яўцы апублікаваў і Меджліс крымскататарскага народа[17].
У Севастопалі праходзіў асобны рэферэндум, паколькі горад не ўваходзіць у Аўтаномную Рэспубліку Крым.
Remove ads
Абвяшчэнне рэферэндуму
27 лютага 2014 года Вярхоўны Савет Крыма пры падтрымцы прарасійскага мітынгу сабраўся на пазачарговае пасяджэнне ў захопленым узброенымі людзьмі будынку. На гэтым пасяджэнні было пастаўлена пытанне аб прызначэнні рэферэндуму на 25 мая 2014 года, пытаннем якога павінна было стаць такое: «Аўтаномная Рэспубліка Крым мае дзяржаўную самастойнасць і ўваходзіць у склад Украіны на аснове дагавораў і пагадненняў». Як прызнаўся ў эфіры адной з расійскіх тэлеперадач расійскі дыверсант Ігар Гіркін, дэпутатаў Вярхоўнага Савета Крыма галасаваць за пастанову аб аддзяленні Крыма ад Украіны гвалтоўна зганялі так званыя «апалчэнцы», а ён асабіста быў адным з камандзіраў гэтага «апалчэння»[18]. Паводле афіцыйных звестак, за прызначэнне рэферэндуму прагаласаваў 61 дэпутат з 64, прысутных на пасяджэнні[19]. Затое існуюць сведчанні асобных дэпутатаў аб тым, што рэальна галасавалі 40-41 дэпутатаў, тады як астатнія галасы былі сфальсіфікаваныя шляхам выкарыстання картак-дублікатаў[20]
Пазней, рэферэндум быў перанесены спачатку на 30 сакавіка[21], а затым — на 16 сакавіка[22]. Старшынёй камісіі па правядзенню рэферэндуму быў прызначаны Міхаіл Малышаў[23].
Remove ads
Пытанні

Па першым праекце рэферэндуму ставіліся пытанні:
- «Аўтаномная Рэспубліка Крым мае дзяржаўную самастойнасць і ўваходзіць у склад Украіны на падставе дагавораў і пагадненняў» (так ці не).
6 сакавіка стала вядома, што на рэферэндум будуць вынесеныя два пытанні[24]:
- «Ці выступаеце вы за ўз’яднанне Крыма з Расіяй на правах суб’екта Расійскай Фэдэрацыі?»
- «Ці выступаеце вы за аднаўленне Канстытуцыі Рэспублікі Крым 1992 года і за статус Крыма ў складзе Украіны?»[25]
Пры гэтым бюлетэнем прадугледжаны адказ толькі на адно з гэтых пытанняў і толькі «так» — шляхам адзнакі ў адпаведным квадраце. Любы знак трактуецца як адказ «так», два знакі — бюлетэнь лічыцца несапраўдным. Такім чынам, названыя пытанні не з’яўляюцца пытаннямі, а варыянтамі адказу (гэта пазначана і ў самім тэксце бюлетэня). Акрамя таго, выбар не з’яўляецца вычарпальным — адсутнічае варыянт статусу Крыма як часткі Украіны на ўмовах дзеючай Канстытуцыі Украіны і дзеючай Канстытуцыі АРК, што сведчыць аб прафанацыі волевыяўлення і грубым парушэнні правоў грамадзян.
Намеснік старшыні ЦВК Украіны Андрэй Магера адзначыў, што пытанне аб вяртанні да Канстытуцыі АРК 1992 года з’яўляецца некарэктным, паколькі крымская канстытуцыя 1992 года існавала ў двух рэдакцыях: майскай і вераснёўскай[26].
Remove ads
Вынікі сацыялагічных апытанняў
Па выніках сацыялагічнага даследавання «Грамадска-палітычныя, міжнацыянальныя і міжканфесійныя адносіны ў АР Крым: стан, праблемы, шляхі вырашэння», праведзенага ў 2008 годзе Цэнтрам Разумкова сумесна з Інстытутам Еўропы ўніверсітэта Базеля, настроі жыхароў Крыма былі супярэчлівымі і нявызначанымі. Так, 53,8 % жыхароў падтрымлівалі пашырэнне правоў АР Крым у складзе Украіны, 35,1 % падтрымлівалі стварэнне Расійскай нацыянальнай аўтаноміі ў складзе Украіны, 34,5 % падтрымлівалі абвяшчэнне незалежнасці АР Крым. У той жа час уключэнне паўвострава ў склад Расійскай Федэрацыі падтрымлівала 63,8 % жыхароў Крыма (у этнічным размеркаванні 75,9 % сярод рускіх, 55,2 % сярод украінцаў і 13,8 % сярод крымскіх татараў)[27][28][29].
Паводле апытанняў, праведзеных кампаніяй International Republican Institute (IRI) у лістападзе 2011 і маі 2013 года, за далучэнне паўвострава ў склад Расіі выступала 23-33 % жыхароў Крыма, 49-53 % выступалі за захаванне статусу аўтаноміі ў складзе Украіны[30].
Паводле даных сацапытання, праведзенага з 8 па 18 лютага 2014 Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі, 41 % жыхароў Крыма жадалі аб’яднання Украіны з Расійскай Федэрацыяй у адзіную дзяржаву (2013 — 35,9 %)[31].
Ход галасавання
Галасаванне доўжылася з 8 да 20 гадзін 16 сакавіка на 1205 выбарчых участках у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і горадзе Севастопаль. На тэрыторыі Бахчысарайскага раёна ў месцах пражывання крымскіх татараў выбарчыя ўчасткі не былі створаныя, паколькі не знайшлося добраахвотнікаў для працы ў выбарчых камісіях.
Галасаванне прайшло без удзелу міжнародных назіральнікаў. ААН не прызнала яго вынікі.
Яўка выбаршчыкаў
Паводле арганізатараў рэферэндуму, па стане на 12 гадзін яўка выбаршчыкаў склала 44 %, на 15 гадзін — 64 %[32][33].
Па стане на 20 гадзін яўка паводле даных арганізатараў рэферэндуму склала 81,4 % на тэрыторыі АР Крым і 89,5 % ў Севастопалі[34]. Па незалежных ацэнках яўка склала 32,4 %[35].
Парушэнні
У дзень рэферэндуму на тэрыторыі АРК было шмат білбордаў з агітацыйнымі матэрыяламі, якія заклікалі галасаваць за аб’яднанне з Расіяй[36].
У крымскім аддзяленні Камітэта выбаршчыкаў Украіны адзначылі, што галасаванне праходзіць па састарэлых спісах выбаршчыкаў[37].
Паведамлялася пра магчымасць галасавання асобамі, якія не былі папярэдне ўключаныя ў спісы выбаршчыкаў: расійская журналістка з сімферопальскай прапіскай прагаласавала на рэферэндуме[38]. Іншы эксперымент ажыццявіў журналіст тэлекампаніі ATR, які хадзіў па ўчастках з патрабаваннем уключыць яго ў спісы. У выніку яму было адмоўлена толькі аднойчы і тройчы журналіст атрымаў бюлетэнь і меў магчымасць прагаласаваць[39]. СМІ паведамлялі аб парушэннях падчас галасавання ў псіхіятрычнай бальніцы ў Ялце, дзе пацыентам «дапамагалі правільна прагаласаваць»[38].
Падтрымалі далучэнне да Расійскай Федэрацыі 474 136 чалавек з Севастопаля, хоць насельніцтва горада ў адпаведнасці з данымі гарадскога ўпраўлення статыстыкі складала на 1 лістапада 2013 года 383 499 чалавек; то бок, за адлучэнне Севастопаля ад Украіны прагаласавалі 123 % жыхароў горада[40]. Аднак на брыфінгу ў Сімферопалі, прысвечаным яўцы выбаршчыкаў па стане на 20:00 мясцовага часу, былі агучаны іншыя звесткі — у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым (без Севастопаля) яўка складала 1 250 427 чалавек, з улікам Севастопаля 1 524 563. Некаторыя блогеры і СМІ распаўсюдзілі жарт, што ў Севастопалі яўка склала 123 % (паводле даных Упраўлення статыстыкі Севастопаля на 1 студзеня 2014 года ў горадзе ўсяго пражывала 385 870 чалавек, і праз ілжывыя лічбы сумарнай яўкі ў Севастопалі нібыта прагаласавалі 1 724 563-1 250 427 = 474 136 чалавек).
Інфармацыя савета пры Прэзідэнце РФ па пытаннях развіцця грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека
На пачатку мая на сайце Савета пры прэзідэнце Расіі ў пытаннях развіцця грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека з’явілася паведамленне, што паводле папярэдніх ацэнак на сакавіцкі рэферэндум аб статусе Аўтаномнай Рэспублікі прыйшлі 30-50 % грамадзян, і толькі палова з тых, хто прыйшоў на рэферэндум, прагаласавалі за далучэнне да Расіі[41][42]. То бок лёс украінскага Крыма вызначыла прарасійская меншасць: ад 15 % да 30 % насельніцтва. Прыкладна такія ж даныя яўкі і галасавання апублікаваў раней Меджліс крымскататарскага народа[43]. Пасля апублікавання ў мас-медыя, навіну з сайта хутка прыбралі, а яшчэ пазней яна зноў з’явілася там з тлумачэннем, што гэта неафіцыйны даклад члена Савета і старшыні камісіі па міграцыйнай палітыцы і абароне правоў чалавека ў сферы міжнацыянальных адносін Яўгена Баброва[44].
Remove ads
Вынікі
Паводле даных адзінага экзіт-полу, праведзенага акупацыйнымі ўладамі пры ўдзеле ваенных, за «ўваходжанне Крыма ў склад РФ як суб’екта Федэрацыі» прагаласавала 93 % выбаршчыкаў, за «аднаўленне Канстытуцыі Крыма 1992 года» — 7 %[45].
Па выніках паседжання часовых акупацыйных уладаў РФ за акупацыю Крыма прагаласавала 96,77 % выбаршчыкаў, за «захаванне Крыма ў складзе Украіны і аднаўленне канстытуцыі Крыма 1992 года» — 2,51 % несапраўдных бюлетэняў — 0,73 %[46].
Матэматычныя разыходжанні і супадзенні
Абвешчаныя акупацыйнымі ўладамі афіцыйныя даныя галасавання ў Севастопалі маюць пэўныя недакладнасці і супадзенні, а менавіта:
- Абвешчаная колькасць выбаршчыкаў Севастопаля, якія прынялі ўдзел у галасаванні, была 274101 або 89.5000 % ад агульнай колькасці выбаршчыкаў (306 258).
- Абвешчаная колькасць выбаршчыкаў Севастопаля, якія прагаласавалі «за», — 262 041 або 95.6001 % ад агульнай колькасці.
- Абвешчаная колькасць выбаршчыкаў Севастопаля, якія прагаласавалі «супраць» — 9250 або 3.5299 %, аднак 9250 — гэта 3,5299 % ад 262 041, а не ад агульнай колькасці выбаршчыкаў (274 101).
Remove ads
Пытанне легітымнасці
У адпаведнасці з пунктам 2 часткі 3 артыкула 3 Закона Украіны «Аб усеўкраінскім рэферэндуме», ратыфікацыйны рэферэндум аб змене тэрыторыі Украіны можа быць праведзены па выніках Усеўкраінскага рэферэндуму[49].
На момант падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму ў Крыме, паводле даных украінскіх уладаў, знаходзілася каля 30 тысяч расійскіх ваенных без апазнавальных знакаў[50]. Крымскія татары заяўлялі аб спробах запалохвання іх групай рускамоўных людзей[51]. Быў адключаны 5 канал і 1+1[52].
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Курултая крымскататарскага народа Заір Смядляеў заявіў 16 сакавіка аб масавых парушэннях падчас правядзення рэферэндуму і фальсіфікацыі яго вынікаў[53]. У прыватнасці ён заявіў, што
![]() |
«У Бахчысарайскі раён на аўтобусах прывезлі «лятучых галандцаў», якія, відаць, будуць ездзіць па выбарчых участках і ўкідваць бюлетэні. У галасаванні таксама ўдзельнічаюць грамадзяне Расіі. У Белагорскім раёне журналістаў тэлеканала ATR не пусцілі на ўчастак. Такім чынам, адно здзейсненае злачынства (незаконны рэферэндум) заахвочвае да здзяйснення іншага (фальсіфікацыя вынікаў), каб пазбегнуць адказнасці». | ![]() |
Пазіцыя ўкраінскай улады
Згодна з Канстытуцыяй і ўкраінскімі законамі гэты рэферэндум з’яўляецца нелегітымным[1][2]. У Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны падкрэслілі, што ва ўкраінскім заканадаўстве не прадугледжана правядзенне «мясцовых рэферэндумаў»[1]. Супраць Аксёнава і Кастанцінава распачаты шэраг крымінальных спраў за спробу звяржэння канстытуцыйнага і дзяржаўнага ладу і сепаратызм.
Юлія Цімашэнка адзначыла, што праводзіць рэферэндум пад дуламі аўтаматаў немагчыма, ахарактарызаваўшы гэта гвалтам, а не рэферэндумам[54]. Міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка заявіў, што рашэнні аб рэферэндуме па статусе Крыма і аб адстаўцы ўрада АР Крым былі нелегітымнымі, паколькі прымаліся з грубым парушэннем Канстытуцыі і законаў Украіны[2].
Галоўнае следчае ўпраўленне Службы бяспекі Украіны пачало расследаванне па прыкметах часткі 3 артыкула 110 Крымінальнага кодэкса Украіны — замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны[55].
7 сакавіка 2014 выконваючы абавязкі Прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў падпісаў указ аб прыпыненні рашэння крымскага парламента аб рэферэндуме па статусе Крыма[56]. У Вярхоўным Савеце Крыма заявілі, што гэтая заява Турчынава не цягне за сабой прававых наступстваў[57].
14 сакавіка 2014 года Канстытуцыйны Суд Украіны разгледзеў справу па канстытуцыйных паданнях выконваючага абавязкі Прэзідэнта Украіны, старшыні Вярхоўнай Рады Украіны і ўпаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека адносна адпаведнасці Канстытуцыі Украіны (канстытуцыйнасці) пастановы Вярхоўнай Рады Аўтаномнай Рэспублікі Крым «Аб правядзенні агульнакрымскага рэферэндуму» ад 6 сакавіка 2014 г. № 1702-6 / 14 і вырашыў[58]:
![]() |
|
![]() |
Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Украіны з’яўляецца абавязковым да выканання на тэрыторыі Украіны, канчатковым і не можа быць абскарджана.
Пазіцыя расійскіх уладаў

Расія прызнала рэферэндум, спасылаючыся на прэцэдэнт з прызнаннем аднабаковага абвяшчэння незалежнасці Косава[59]. Расійскае кіраўніцтва спасылаецца на замацаванае ў Статуце ААН неад’емнае права народаў на самавызначэнне[60] і заяўляе, што расійскае ўмяшанне ў Крыме праводзілася ў мэтах забеспячэння бяспекі грамадзян і спрыяльных умоў для іх волевыяўлення[61]. Такія паралелі аспрэчваюцца заходнімі навукоўцамі[62][63].
28 лютага дэпутат Дзярждумы Расіі Сяргей Міронаў унёс законапраект аб спрашчэнні працэдуры прыняцця новых суб’ектаў у склад РФ. Паводле бягучага расійскага заканадаўства, прыняцце новага суб’екта магчыма толькі з згоды Расіі і дзяржавы, якой тэрыторыя належыць; прычым ініцыятыва павінна зыходзіць менавіта ад гэтай дзяржавы. Міронаў прапанаваў працэдуру, па якой далучэнне рэгіёна да Расіі становіцца магчымым па ініцыятыве гэтага рэгіёна па звароце органаў улады рэгіёна і вынікаў мясцовага рэферэндуму — без згоды дзяржавы, у якую ўваходзіць рэгіён. Сяргей Міронаў пацвердзіў, што прапанова была ўнесена менавіта для далучэння Крыма[64].
Спікер Савета Федэрацыі Валянціна Матвіенка падчас візіту ў Крым заявіла, што верхняя палата расійскага парламенту падтрымае ўваходжанне рэгіёна ў склад Расіі, калі адпаведнае рашэнне будзе падтрымана на рэферэндуме[65].
Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі У. У. Пуцін у інтэрв’ю 4 чэрвеня 2014 года заявіў, што расійскія войскі, што знаходзіліся ў Крыме ў адпаведнасці з міжнародным дагаворам аб наяўнасці там расійскай ваеннай базы, сапраўды дапамаглі жыхарам Крыма правесці рэферэндум аб сваёй незалежнасці і жаданні далучыцца да Расійскай Федэрацыі[12]. Таксама ён адзначыў, што Расія не магла дазволіць, каб «гістарычная расійская тэрыторыя з пераважным этнічным рускім насельніцтвам» сышла ў НАТА[66].
Remove ads
Міжнародная рэакцыя
- Савет Бяспекі ААН абвясціў, што лічыць рэферэндум нелегітымным[3].
- Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што правядзенне рэферэндуму парушыць украінскі суверэнітэт і міжнароднае права[67].
- На думку канцлера Германіі Ангелы Меркель, рэферэндум «нелегітымны і не сумяшчальны з канстытуцыяй Украіны»[67].
- Прэм’ер-міністр Канады Стывен Харпер абвясціў, што канадскія ўлады не прызнаюць вынікі рэферэндуму, паколькі Крым знаходзіцца «пад незаконнай ваеннай акупацыяй»[67].
- Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе лічыць рэферэндум неканстытуцыйным, таму адмовілася адправіць сваіх назіральнікаў на яго.
- Венецыянская камісія прызнала рэферэндум у Крыме нелегітымным, матывуючы гэта тым, што магчымасць правядзення такога рэферэндуму не прадугледжана ні ўкраінскай, ні крымскай канстытуцыямі, а таксама тым, што ўмовы яго правядзення не адпавядаюць дэмакратычным стандартам[68].
- Казахстан заявіў, што крымскі рэферэндум быў «свабодным волевыяўленнем народа» і «з разуменнем паставіўся» да фактычнага ўключэння Крыма ў склад РФ[69].
- Прэзідэнт Арменіі канстатаваў, што крымскі рэферэндум — узор рэалізацыі права народаў на самавызначэнне[70].
- Турцыя заявіла, што ніколі не прызнае анексію Крыма і вынікі так званага «рэферэндуму».
- У пункце 15 рэзалюцыі ад 1 ліпеня 2014 года Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе абвешчана, што гэты рэферэндум з’яўляецца «нелегітымным і незаконным актам, вынікі якога не маюць ніякай юрыдычнай сілы».
Remove ads
Наступствы
17 сакавіка акупацыйныя ўлады абвясцілі, што на падставе так званай Дэкларацыі аб незалежнасці і «вынікаў рэферэндуму» абвешчана Рэспубліка Крым як незалежная і суверэнная дзяржава з Севастопалем (горад з асаблівым статусам). Рэспубліка Крым у асобе свайго вышэйшага органа ўлады, Дзяржаўнага Савета Рэспублікі Крым[71], «звярнулася» да Расіі з прапановай аб прыняцці Крыма ў склад РФ са статусам Рэспублікі. У той жа дзень прэзідэнт РФ падпісаў фармальны ўказ аб прызнанні Крыма як незалежнай дзяржавы. 18 сакавіка быў падпісаны дагавор аб так званым «прыняцці» Крыма і Севастопаля ў склад Расіі.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads