Першамайск (Шчучынскі раён)

аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Першамайск (Шчучынскі раён)map
Remove ads

Першамайск (трансліт.: Pieršamajsk, руск.: Першемайск, да 1954 года — Сабакінцы, да 2011 года — Першамайская[2]) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 54 км у напрамку на поўнач ад горада Шчучын, за 72 км ад Гродна, за 39 км ад чыгуначнай станцыі Скрыбаўцы[3].

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Сабакінцы (пад назвай Заблоцце) датуецца 1540 годам, калі яны знаходзіліся ў трыманні Сымона Мацкевіча. У 1550 годзе паселішча перадалі ўцекачу з Маскоўскай дзяржавы Міхалу Сабакіну, ад прозвішча якога і ўтварылася новая назва. З даўніх часоў існавала царква, якая мела звон са славянскім надпісам (1506) і не менш старажытны цудоўны абраз Маці Божай[4]. У 1676 кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў Сабакінцам Магдэбургскае права, пацверджанае ў 1755 Аўгустам Сасам.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сабакінцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Станам на 1866 год у мястэчку было 8 будынкаў; уладанне нашчадкаў Кіпрыяна Шалевіча. На 1886 год — валасная ўправа, царква, школа (у 1886—1887 гг. 41 вучань), крама, карчма. З 1901 г. працавала аднакласая царкоўна-прыходская школа. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне Шалевічаў (346 дзесяцінаў зямлі).

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Сабакінцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. Станам на 1921 год разам з фальваркам мястэчка лічыла 65 будынкаў. У 1931 годзе паселішча атрымала статус горада; дзейнічалі гмінная ўправа, касцёл, царква, пошта; кожны тыдзень адбываліся таргі.

У 1939 годзе Сабакінцы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час існавалі аднайменныя вёска (113 двароў) і хутар (10 двароў). 16 ліпеня 1954 г. савецкія ўлады перайменавалі Сабакінцы ў Першамайскую, а сельсавет у Першамайскі[5]. Станам на 1 студзеня 2001 г. тут было 185 двароў.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1866 год — 116 чал., з іх 81 каталік, 26 праваслаўных, 9 іўдзеяў[6]; 1882 год — 178 чал.; 1886 год — 106 чал.
  • XX стагоддзе: 1905 год — 163 чал.; 1921 год — 276 чал.; 1940 год — 490 чал. у вёсцы Сабакінцы, 59 чал. на хутары Сабакінцы; 2000 — 456 жыхароў, 182 двары[3].
  • XXI стагоддзе: 1 студзеня 2001 год — 443 чал.[7]

Інфраструктура

Працуюць сярэдняя школа і бальніца.

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Сядзіба

Памятныя мясціны

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads