Вільгельм II Гогенцолерн
імператар Германіі і кароль Прусіі (1888—1918) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вільге́льм II (27 студзеня 1859, Патсдам — 4 чэрвеня 1941, Даорн) — імператар Германіі і кароль Прусіі (1888—1918), з дынастыі Гогенцолернаў.
Remove ads
Інваліднасць
Вільгельм II нарадзіўся з пашкоджанай левай рукой, якая была карацей за правую прыкладна на 15 сантыметраў з-за ўскладненняў падчас родаў. У дзяцінстве яму прызначалася некалькі балючых працэдур лячэння, у тым ліку выкарыстанне спецыяльных прылад для распраўлення рукі. Гэтая інваліднасць моцна ўплывала на яго характар і жыццядзейнасць. Ён часта хаваў сваю левую руку і імкнуўся не паказваць яе для публікі, а таксама хаваў на ўсіх фота сваю інваліднасць.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Бонскі ўніверсітэт (1879). Брыгадны генерал-маёр (1888). Праводзіў палітыку ўмацавання кайзераўскага рэжыму на аснове класавага кампрамісу паміж буйнымі аграрыямі і буржуазіяй. У рабочым пытанні балансаваў паміж палітыкай рэпрэсій і сацыяльнай дэмагогіяй. Праводзіў агрэсіўную знешнюю палітыку, накіраваную на стварэнне германскай каланіяльнай імперыі, пашыраў германскую экспансію на Балканах, Блізкім Усходзе, Усходняй Азіі, Афрыцы, што прывяло да абвастрэння саперніцтва Германіі з Вялікабрытаніяй, Расіяй, Францыяй і садзейнічала набліжэнню 1-й сусветнай вайны.
Remove ads
Першая сусветная вайна
Вільгельм II нясе асабістую адказнасць за развязванне Першай сусветнай вайны.[нейтральнасць?]
Займаў пасаду вярхоўнага галоўнакамандуючага.
Вільгельм ІІ быў рашучым прыхільнікам ваеннай палітыкі, якая праводзілася ў 1914—1918 гадах. Пасля замаху на эрцгерцага Франца Фердынанда ў чэрвені 1914 года гарантаваў Аўстра-Венгрыі ўсялякую дапамогу з боку Германіі ў барацьбе з «сербскім варварствам». У часе вядомага выступу ў Рэйхстагу ў жніўні 1914 года сцвярджаў: «Ад сённяшняга дня я не ведаю палітычных партый, я ведаю толькі грамадзян Германіі». Палітыку кайзера падтрымалі ўсе дэпутацкія фракцыі Рэйхстага. У тым ліку сацыял-дэмакраты і католікі, якія да гэтага часу крытычна ставіліся да вайны.
У ходзе вайны, большую частку якой правёў у Вярхоўнай стаўцы нямецкіх войск у Плесе (Сілезія, цяпер Польшча), Вільгельм стаў паступова губляць уплыў на дзеянні на ваенным тэатры. Фактычна аб усіх найбольш важных аперацыях прымалі рашэнні генералы Эрых Людэндорф і Паўль фон Гіндэнбург.
Ад 1915 года Вільгельм фактычна быў пазбаўлены ўлады.
Тым не менш бачнасць уплывовасці ён імкнуўся ствараць. 29 ліпеня 1917 года Вільгельм наведаў на ўласным цягніку тэатр ваенных дзеянняў нападалёк ад Смаргоні, каб выказаць удзячнасць салдатам і афіцэрам, якія прымалі ўдзел ў абарончых баях з 19 па 26 ліпеня на пазіцыях Смаргонь-Крэва і адбіўшым расійскія войскі падчас Крэўскай аперацыі[8].
Адрачэнне ад прастолу
Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 года ў Германіі ўцёк у Нідэрланды і 28 лістапада 1918 адрокся ад прастолу. Паводле рашэння Парыжскай мірнай канферэнцыі (1919) падлягаў суду міжнароднага трыбунала, але не быў прыцягнуты да адказнасці, падтрымаў устанаўленне ў Германіі нацысцкай дыктатуры. Аўтар мемуараў Aus meinem Leben. 1859—1888. K. F. Koehler, Leipzig 1926; Ereignisse und Gestalten aus den Jahren 1878—1918. K. F. Koehler, Leipzig und Berlin 1922; Erinnerungen an Korfu. De Gruyter & Co., Berlin 1924.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Remove ads
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
Зноскі
- Balfour M. G. William II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Wilhelm II // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Catalog of the German National Library Праверана 20 ліпеня 2024.
- http://www.irishtimes.com/news/world/europe/the-man-who-would-be-kaiser-1.1884029 Праверана 26 сакавіка 2015.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- (unspecified title) — Corps Borussia Bonn.
- Як кайзер Вільгельм II прыязджаў на Смаргоншчыну Архівавана 4 студзеня 2014. // «Рэгіянальная газета»
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads