Святлана Піліпаўна Мусіенка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святлана Піліпаўна Мусіенка (30 жніўня 1939, Краснаармейск, Данецкая вобласць, Украіна — 8 жніўня 2023[1], Гродна) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1994), прафесар (1994).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Арцёмаўскі кераміка-механічны тэхнікум (1953), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1963; аспірантура, 1967).
З 1963 года была звязаная з Інстытутам славяназнаўства і балканістыкі Акадэміі навук СССР (сёння — Інстытут славяназнаўства Расійскай акадэміі навук) і створанай там школай прафесара Віктара Хорава. У 1971 годзе абараніла там кандыдацкую дысертацыю «Жанрава-стылёвыя пошукі ў сучаснай польскай прозе (канца 50-х — сярэдзіны 60-х гг.)», у 1993 годзе — доктарскую дысертацыю «Рэалістычны раман у польскай літаратуры 20—30-х гг.)». У 1994 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь прысвоіла ёй вучонае званне прафесара[2].
Працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 1967, дацэнт кафедры рускай і замежнай літаратуры, у 1989—2019 — прафесар кафедры польскай філалогіі, у 1989—2010 — загадчык кафедры, з 2019 — прафесар кафедры замежных моў).
Ініцыятарка стварэння першай у Беларусі кафедры польскай філалогіі, якая паўстала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ў 1989 годзе паводле рашэння Міністэрства адукацыі і асветы БССР. У той жа год створаная Мусіенка кафедра правяла навуковую канферэнцыю, прысвечаную пісьменніцы Зоф’і Налкоўскай, якая ў 1920—1927 гадах жыла ў Гродне. У час канферэнцыі ва ўніверсітэце быў адкрыты музей пісьменніцы, а на яе доме па вуліцы Акадэмічнай павесілі памятную шыльду[3].
Пасля стварэння кафедры наладжвала супрацоўніцтва з універсітэтамі Польшчы: Беластоцкім, Варшаўскім, Гданьскім, Педагагічным універсітэтам у Кракаве[4].
У 2019 годзе атрымала ўзнагароду POLONICUM, якую прызнае Варшаўскі ўніверсітэт замежнікам за выключны ўнёсак у папулярызацыю польскай мовы, культуры і гісторыі за межамі Польшчы[5].
Аўтарка больш за 300 навуковых прац, якія друкаваліся ў Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіне, Швейцарыі. Навуковыя інтарэсы: польскі раман XIX—XX стагоддзяў; жанрава-стылявыя асаблівасці польскай прозы; беларуска-польскія літаратурныя сувязі; імагалогія; мемуарна-дзённікавыя жанры.
Памерла 8 жніўня 2023 года ў Гродне[3].
Remove ads
Бібліяграфія
- Реалистический роман в польской литературе 20―30-х гг. : автореферат диссертации … доктора филологических наук : 10.01.04 / Мусиенко Светлана Филипповна. ― Москва, 1993.
- Жанрово-стилевые искания в современной польской прозе (конец 50-х ― середина 60-х гг.) : автореферат диссертации … кандидата филологических наук : 643 / С. Ф. Мусиенко. ― Москва, 1971.
Зноскі
- У Гродне памерла праф. Святлана Мусіенка, выдатны знаўца польскай літаратуры і культуры - Беларуская Служба - polskieradio.pl(нявызн.). polskieradio.pl. Праверана 10 жніўня 2023.
- Памерла прафесар Святлана Мусіенка: яна стварыла ў Гродне кафедру польскай філалогіі і музей Зоф’і Налкоўскай . Hrodna.life (9 жніўня 2023). Праверана 9 жніўня 2023.
- Налковская, Ожешко и другие... Беседа с Профессор Светланой Мусиенко . biuletynpolonistyczny.pl. Праверана 9 жніўня 2023.
- Nagrody Polonicum 2019(нявызн.). Uniwersytet Warszawski (18 лістапада 2019). Праверана 9 жніўня 2023.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads