Секвоя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Секвоя
Remove ads

Секвоя вечназялёная (Sequoia sempervirens) — рэліктавы від дрэў сямейства Кіпарысавыя (Cupressaceae), адзіны від у родзе.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Вечназялёныя хваёвыя дрэвы. Адносяцца да найвышэйшых дрэў (вышыня ствала 110—112 м, дыяметр 6—10 м). Жывуць больш за 3000 гадоў.

Крона вузкаканічная, з гарызантальнымі ці адхіленымі ўніз галінамі і чырванавата-карычневай тоўстай (да 35 см), валакністай, рабрыстай і маршчыністай карой. Лісце (ігліца) 15–25 мм даўжынёй, чаргаванае, лінейнае або лінейна-лан­цэтнае, размешчана грабеньчата ў два рады.

Thumb
Шышкі і насенне

Мік­растро­бі­лы (муж­чынскія шышкі) даўжынёй 2–5 мм. Ме­га­ст­ро­білы (жаночыя шышкі) прадаўгаватыя ці ша­рападобныя, даўжынёй 1,5–3,2 см. Насенне з доўгімі крыльцамі. Драўніна светла-чырвоная.

Remove ads

Пашырэнне

Эн­дэмік паднёвага захаду ЗША. Трапляецца на ўзбярэжжы, у гарах Каліфорніі і Паўднёвага Арэгона. Адно з не­шматлікіх хвой­ных дрэў, здольных да ве­ге­та­тыўнага раз­мнажэння пнё­вай по­раслю, утварае парасткавыя прыбярэжныя лясы. Разам з секвоядэндранам — афіцыйны сім­вал шта­та Ка­ліфор­нія.

У Еўропе і Азіі рэшткі секвоі выяўлены ў юрскіх і ніжнемелавых пластах. Раз­во­дзіцца ў Паўночнай Аме­рыцы, Еўро­пе, Но­вай Зе­лан­дыі, Паўднёвай Аф­рыцы.

Remove ads

Выкарыстанне

Культывуецца, драўніна выкарыстоўваецца для падводных збудаванняў, мэблі і інш.

Літаратура

Спасылкі

  • Секвойя вечнозелёная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads