Селецк
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Се́лецк[1] (трансліт.: Sielieck), таксама Се́лец або Сяле́ц, раней частка Во́бачае — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета. Размешчана за 40 кіламетраў на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, за 100 км ад Мінска.
Remove ads
Гісторыя
У XIX стагоддзі ўпамінаецца балота Селец, якое краязнавец Аляксандр Ельскі апісвае як вялікае балота паміж вёскамі Шчыткавічы і Парэчча, якое належыць да ўладанняў Парэчча. Балота злучаецца з багнамі Язвінка і Аджары, з яго пачынаецца рэчка Яшна (правы прыток Пцічы)[2].
Як населеныя пункты Селец згадваецца ў 1908 годзе, было 3 аднайменныя ўрочышчы ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1917 года — 3 аднайменныя засценкі. Селец-2 і Селец-3 не існуюць з 1976 года.
Найноўшы час
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. 3 1935 да 1964 года і з 1968 да 1976 года цэнтр Селецкага сельсавета.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У час акупацыі былі забіты 25 жыхароў вёскі Вобчае
У 1976 годзе да вёскі Вобчае далучаны вёскі Сялец II і Сялец III [4]. 9 ліпеня 1976 года вёска Вобчае перайменавана ў Селецк[5], такім чынам Сялец I і Вобчае злучыліся ў адзін населены пункт. Вобчае ў пачатку XX стагоддзя вядома як урочышча, 20 двароў, 94 жыхары. У 1918 годзе адкрыта пачатковая школа, у якой у 1922 годзе вучыліся 33 хлопчыкі і 10 дзяўчынак.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[6]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[7].
Remove ads
Насельніцтва
- 1908 год — Селец-1 — 7 двароў, 80 жыхароў; Селец-2 — 7 двароў, 29 жыхароў; Селец-3 — 5 двароў, 23 жыхары
- 1917 год — Селец-1 — 9 двароў, 70 жыхароў; Селец-2 — 9 двароў, 64 жыхары; Селец-3 — 9 двароў, 41 жыхар, усе беларусы
- 1960 год — 118 жыхароў
- 1999 год — 334 жыхары
- 2001 год — 285 жыхароў, 114 двароў[8]
- 2002 год — 110 двароў, 274 жыхары
- 2009 год — 121 жыхар[9]
- 2019 год — 112 жыхароў[10]
Remove ads
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан Другой сусветнай вайны[8].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads