Парэчча (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Парэчча (Пухавіцкі раён)map
Remove ads

Парэ́чча[1] (трансліт.: Parečča, руск.: Поречье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Ранняя гісторыя

Thumb
Соф’я Радзівіл (Алелькавіч) Слуцкая

Парэчча вядома з 1468 года, уваходзіла ў склад Слуцкага княства Алелькавічаў, адносілася да маёнтка Койданаў[2]. У 1588 годзе згадваецца царква[3]. Праз вена ад Соф’і Слуцкай перайшло да Радзівілаў. У 1588 годзе сяло, цэнтр воласці ў маёнтку Койданава, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, было 2 пасады (усяго 30 дымоў).

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

У 1806 годзе за 10.000 дукатаў у Дамініка Гераніма Радзівіла Парэчча разам з Вецярэвічамі набыў уладальнік Шацка Юзаф Габрыель Аскерка[4]. Пазней без Вецярэвічаў Парэчча выкупіў князь Леў Вітгенштэйн, муж Стэфаніі Радзівіл, дачкі Дамініка Гераніма[4]. У 1840 годзе з фундацыі Льва Вітгенштэйна была збудавана Спаса-Праабражэнская царква.

Пасля 1861 года ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета. У 1894—1914 гадах ля Парэчча працаваў лесапільны завод (у 1913 годзе працавала 118 чалавек)[5]. У 1892—1915 гадах дзейнічаў шклозавод (у 1895 годзе вырабляў бутэлькі, ліставое паўбелае і аконнае шкло, працавала 111 чалавек)[5]. Вакол заводаў утварылася асобнае паселішча, цяпер вёска Завод.

У 1897 годзе ў сяле дзейнічала прыходская царква, хлебазапасны магазін, лаўка, пітная ўстанова, побач лесапільны завод і гута. У 1898 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа.

Thumb
Дом беднага селяніна вёскі Парэчча, 1905 г. Фота Вячаслава Косткі
Thumb
Дом заможнага селяніна вёскі Парэчча, 1905 г. Фота Вячаслава Косткі

У пачатку XX стагоддзя разам земляробствам і жывёлагадоўляй сярод сялян Парэчча былі распаўсюджаны промыслы: прадзенне, ткацтва, вышыванне, вязанне, пляценне кошыкаў з маладых дубцоў ракітніку, з каранёў дрэў, лапцей з ліпавай кары, віццё вяровак, шыццё адзення з даматканіны, выраб простай конскай збруі (аброцяў, лейцаў і інш.), начовак, цэбраў, даёнак, бочак, вёдраў і іншых хатніх рэчаў з дрэва, збор ягад, грыбоў, лекавых траў, лоўля рыбы і ракаў. Некаторыя сяляне ў вольны ад сельскагаспадарчых работ час займаліся адыходнымі промысламі: наймаліся нарыхтоўваць дровы, будаўнічы лес, сплаўляць лес па Пцічы і іншых рэках.

Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[6]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені, 2 настаўнікі, 70 вучняў. Побач быў нацыяналізаваны шклозавод «Прафінтэрн» (34 рабочыя). У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Культура», была кузня.

З канца чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. вёска акупіравана нямецкімі войскамі. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Жыхары Парэчча за часамі нямецкай акупацыі далі прытулак жыдоўскім дзецям, якія збеглі з Мінскага гета[7].

Да 5 траўня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Селецкага сельсавета[8]. 24 лістапада 1966 года да Парэчча была далучана вёска Ніва.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[9]. З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[10].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1800 год — 19 двароў, 116 жыхароў
  • 1858 год — 250 жыхароў
  • 1897 год — 93 двары, 623 жыхары
  • 1908 год — 121 двор, 743 жыхары
  • 1917 год — 154 двары, 879 жыхароў, усе беларусы[11]
  • 1999 год — 173 жыхары
  • 2002 год — 80 двароў, 136 жыхароў
  • 2009 год — 86 жыхароў[12]
  • 2019 год — 55 жыхароў[13]

Славутасці

Thumb
Помнік "Праведнікам свету
  • Помнік «Праведнікам свету». Усталяваны ў 2000 годзе былымі вязнямі, якія збеглі з Мінскага гета[7].
  • Мемарыял савецкіх партызан Другой сусветнай вайны.

Страчаная спадчына

  • Царква Праабражэння Гасподняга (1840—1950-я).

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads