Скрыпліца (аграгарадок)

аграгарадок у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Скрыпліца (аграгарадок)map
Remove ads

Скрыплі́ца[1] (трансліт.: Skryplica, руск.: Скриплица) — аграгарадок (раней вёска) у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, на рацэ Скрыпліца[2] (прыток Добасны). Знаходзіцца за 15 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Кіраўск, за 85 км ад Магілёва, за 43 км ад чыгуначнай станцыі Беразіна[3]. Каля аграгарадка вадасховішча Скрыпліца.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Скрыпліца ўпершыню ўпамінаецца ў 1760 годзе[4], паселішча старавераў[5]. У Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні.

У 1850 годзе слабада Скрыпліца ў складзе маёнтка Качэрыцы (Качэрычы) Бабруйскага павета, уласнасць фон Гоера[6]. Бальшыня жыхароў займалася земляробствам у маёнтку. Пасля 1861 года ў Качэрыцкай воласці Бабруйскага павета. У лютым 1867 года 80 вяскоўцаў палявалі без дазволу ў памешчыцкім лесе. 1 сакавіка 1867 года было аказана супраціўленне пры дазнанні аб самавольным паляванні. У канцы 1891 года вяскоўцы адмовіліся ад выплаты выкупных плацяжоў. Паводле перапісу 1897 года была карчма.

У чэрвені 1908 года сяляне вёскі Скрыпліца ўступілі ў сутычку з лясной аховай памешчыка Булгака, у выніку сутычкі трое сялян былі параненыя і адзін загінуў[5].

У сярэдзіне лістапада 1917 года тэрыторыя ўзята пад кантроль бальшавікамі[7]. З сярэдзіны студзеня 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У канцы лістапада 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1920-х гадоў адкрыта 4-гадовая школа і гурток ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1933 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Памяць Ільіча».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 4 чэрвеня 1965 года Скрыпліца ўваходзіла ў склад Баравіцкага сельсавета[8].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1850 год — 24 двары, 217 жыхароў
  • 1897 год — 117 двароў, 696 жыхароў
  • 1909 год — 123 двары, 707 жыхароў
  • 1917 год — 124 двары, 666 жыхароў, з іх 652 беларусы і 14 яўрэяў[9]
  • 1959 год — 644 жыхары
  • 1970 год — 796 жыхароў
  • 1986 год — 233 двары, 702 жыхары
  • 2001 год — 192 двары, 578 жыхароў[3]
  • 2002 год — 203 двары, 547 жыхароў
  • 2009 год — 394 жыхары
  • 2019 год — 305 жыхароў[10]
Remove ads

Інфраструктура

На 2007 год былі дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads