Слабада (Шацкі сельсавет)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі (Шацкі сельсавет) From Wikipedia, the free encyclopedia

Слабада (Шацкі сельсавет)map
Remove ads

Слабада́[1] (трансліт.: Slabada, руск.: Слобода) або Міхалоўская Слабада[2] — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Вёска вядома прынамсі з сярэдзіны XVIII стагоддзя, калі належала да маёнтка Шацк уласнасці Аскеркаў, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[3].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Жыццё Юзафа Габрыеля Аскеркі не па сродках вычарпала яго рэсурсы і прывяло да эксдывізіі ў канцы 1812 года, якая працягвалася да 1816 года. Эксдывізійны суд аддзяліў вёску Слабада (12 дымоў) з маёнткам і вёскай Вяркалы (19 дымоў) і маёнткам Міхалоў на карысць Грушвіцкіх. Адгэтуль вёска належала маёнтку Міхалоў, адсюль назва Міхалоўская Слабада.

З 1861 года ў складзе Шацкай воласці Ігуменскага павета. У канцы XIX стагоддзя быў хлебазапасны магазін і царква.

У 1904 годзе адкрыта народнае вучылішча, для якой ў 1907 годзе ўзведзены будынак.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе адкрыта працоўная школа 1-й ступені (64 вучні). З 1924 па 1964 год цэнтр Слабадскога сельсавета.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Каля вёскі базаваўся Мінскі падпольны гаркам КП(б)Б. У 1943 годзе нямецкія акупацыйныя ўлады расстралялі 6 жыхароў вёскі.

Да 28 траўня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1908 год — 90 двароў, 842 жыхары
  • 1917 год — 96 двароў, 513 жыхароў
  • 1960 год — 452 жыхары
  • 1999 год — 115 жыхароў
  • 2002 год — 58 двароў, 110 жыхароў
  • 2009 год — 48 жыхароў[5]
  • 2019 год — 43 жыхары[6]

Памятныя мясціны

Thumb
Помнік расстраляным жыхарам на могілках
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан Другой сусветнай вайны
  • Магіла ахвяр нацызму
  • Помнік у гонар Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads