Слуцкі Гасцінец (станцыя метро)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Слуцкі Гасцінец (станцыя метро)map
Remove ads

Слуцкі Гасцінец (трансліт.: Slucki Hasciniec) — станцыя Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна, якая размешчана на скрыжаванні вуліц Кіжаватава і Каржанеўскага. Канцавая станцыя Зеленалужскай лініі. Адкрыта 30 снежня 2024 года[1]. «Слуцкі гасцінец», як і ўсе астатнія станцыі Зеленалужскай лініі, абсталяваны платформеннымі рассоўнымі дзвярыма.

Хуткія факты «Слуцкі Гасцінец»руск.: Слуцкий Гостинец, Дата адкрыцця ...
Remove ads

Гісторыя

Паводле першапачатковых планаў, першая чарга павінна была складацца з сямі станцый: «Слуцкі гасцінец», «Немаршанскі сад», «Аэрадромная», «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча». Яны павінны былі быць пабудаваны да 2017 года. Але затым было абвешчана, што да 2017 будуць пабудаваны толькі 4 станцыі: «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча». Станцыі «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі гасцінец», а таксама дэпо планавалася пабудаваць у рамках другой чаргі пасля 2022 года[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads