Пярэспа (станцыя метро)
станцыя метро ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пярэспа (трансліт.: Piarespa) — запраектаваная станцыя трэцяй чаргі Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна[1]. Станцыю плануецца размясціць на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Крапоткіна[2].

Назва бярэ пачатак ад аднаймённай гістарычнай мясцовасці і ракі Пярэспа. Першапачатковая праектная назва — Праспект Машэрава. Увогуле трэцяя чарга Зеленалужскай лініі будзе складацца з 4 станцый: «Прафсаюзная», «Пярэспа», «Камароўская» і «Парк Дружбы Народаў». Паводле планаў, будаўніцтва павінна быць скончана да 2028-2029 года[3].
Remove ads
Праект
Праект «Пярэспы» будзе нагадваць станцыі «Міхалова» і «Немаршанскі Сад», а таксама падобны на праекты «Прафсаюзнай» і «Камароўскай». Шматпавярховая, кампактная, эскалатары па цэнтры станцыі. Вестыбюль будзе таксама адзін. Праект спадабаўся метрабудаўнікам за сваю кампактнасць, адносную таннасць і хуткасць будаўніцтва. Глыбіня — таксама каля 12 метраў. Выхадаў з падземнага пераходу будзе чатыры — па два на кожны бок праспекту Машэрава[4].
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads