Камароўская (станцыя метро, Мінск)

Станцыя метро From Wikipedia, the free encyclopedia

Камароўская (станцыя метро, Мінск)map
Remove ads

Камароўская (трансліт.: Kamaroŭskaja) — запраектаваная станцыя трэцяй чаргі Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна, якую плануюць размясціць на скрыжаванні вуліц Максіма Багдановіча і Веры Харужай[1][2].

Thumb
Перспектывы будаўніцтва
Хуткія факты «Камароўская»Kamaroŭskaja, Меркаваная дата адкрыцця: ...

Назву станцыя атрымала ад гістарычна раёна Камароўка. Першапачатковая праектная назва — Веры Харужай. Увогуле трэцяя чарга Зеленалужскай лініі будзе складацца з 4 станцый: «Прафсаюзная», «Пярэспа», «Камароўская» і «Парк Дружбы Народаў». Паводле планаў, будаўніцтва павінна быць скончана да 2028-2029 года[3].

Remove ads

Праект

Праект «Камароўскай» будзе нагадваць станцыі «Міхалова» і «Немаршанскі Сад», а таксама падобны на праекты «Прафсаюзнай» і «Пярэспы». Шматпавярховая, кампактная, эскалатары па цэнтры станцыі. Вестыбюль будзе таксама адзін. Праект спадабаўся метрабудаўнікам за сваю кампактнасць, адносную таннасць і хуткасць будаўніцтва. Глыбіня — таксама каля 12 метраў. Выхадаў з падземнага пераходу будзе чатыры — па аднаму на кожны з бакоў скрыжавання.

Станцыю пачнуць будаваць пасля праходкі тунэляў Парк Дружбы Народаў — Прафсаюзная[4].

Remove ads

Зноскі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads