Прафсаюзная (станцыя метро, Мінск)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Прафсаюзная (станцыя метро, Мінск)
Remove ads

Прафсаюзная (трансліт.: Prafsajuznaja) — станцыя трэцяй чаргі, якую планавалі пабудаваць на Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна[1]. Станцыю планавалі размясціць на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Мельнікайтэ[2].

Хуткія факты «Прафсаюзная», Ранейшыя назвы ...

Станцыя размяшчалася на планах лініі з 4 станцый: «Прафсаюзная», «Пярэспа», «Камароўская» і «Парк Дружбы Народаў». Будаўніцтва планавалі скончыць да 2028—2029 гадоў[3]

У жніўні 2025 года, прааналізаваўшы пасажырапаток, ад будаўніцтва станцыі адмовіліся.[4]

Thumb
Перспектывы будаўніцтва
Remove ads

Назва

Назва паходзіць ад будынка Дома прафсаюзаў паблізу, а не ад гістарычнай мясцовасці (нягледзячы на тое, што станцыю праектавалі ў гістарычным раёне Татарская Слабада). Першапачатковая праектная назва — Праспект Пераможцаў.

Праект

Праект «Прафсаюзнай» нагадваў станцыі «Міхалова» і «Немаршанскі Сад», а таксама падобны на праекты «Пярэспы» і «Камароўскай». Шматпавярховая, кампактная, з эскалатарамі па цэнтры станцыі. Вестыбюль быў таксама адзін. Праект падабаўся метрабудаўнікам за сваю кампактнасць, адносную таннасць і хуткасць будаўніцтва. Праектная глыбіня — таксама каля 12 метраў. Выхадаў з падземнага пераходу павінна было быць тры: адзін да цэнтральнага ўваходу Дома прафсаюзаў, два другія — на іншы бок вуліцы Мельнікайтэ[5].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads