Смалвас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сма́лвас[1] (літ.: Smalvos, традыцыйная беларуская назва — Смолвы) — вёска ў Літве, каля возера Смолваў. Уваходзяць у склад Турмантаскай сянюніі Зарасайскага раёна Уцянскага павета. Насельніцтва на 2011 год — 173 чалавекі.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Смолвы датуецца 1580 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства і знаходзіліся ў валоданні Клябоўскіх.
У 1600 годзе Смолвы перайшлі да Падбярэзскіх, пазней — да Гінтаўтаў і Барташэвічаў.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Смолвы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні. У другой палове XIX стагоддзя ў Смолвах было 6 будынкаў, дзейнічалі касцёл і сінагога, штогод праводзіліся два кірмашы.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Смолвы занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смолвы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Смолвы апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі Смолвы Літве.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагоддзе: ~1889 год — 175 чал.[3]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 173 чал.
Славутасці
- Касцёл Маці Божай Ружанцовай (1857)
Вядомыя асобы
У вёсцы пахаваны Герой Савецкага Саюза Андрэй Піліпавіч Луцэвіч (1919—1944).
Зноскі
- 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. S. 914.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads