Соф’я Сяргееўна Шамардзіна

беларуская савецкая грамадская і палітычная дзяячка, мемуарыстка (1894—1980) From Wikipedia, the free encyclopedia

Соф’я Сяргееўна Шамардзіна
Remove ads

Соф’я Сяргееўна Шамардзіна (1894, Нясвіж — 1980, Перадзелкіна, Маскоўская вобласць; псеўданімы: Эсклармонда Орлеанская) — беларуская савецкая грамадская і палітычная дзяячка, мемуарыстка. Супрацоўніца Наркамасветы БССР, Наркамюстыцыі БССР, аддзела па рабоце сярод жанчын пры ЦК КП(б)Б, старшыня Галоўпалітасветы БССР у 1925—1927 гадах.

Хуткія факты Соф’я Сяргееўна Шамардзіна, Старшыня Галоўпалітасветы БССР пра Наркамасветы БССР ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў 1894 годзе ў Нясвіжы, дзе яе бацька, былы афіцэр, служыў акцызным чыноўнікам. Бацька — Сяргей Іванавіч Шамардзін, паходзіў з сібірскіх татар, аднак Соф’я Шамардзіна ў 1924 годзе ў партыйнай анкеце пазначыла сябе як беларуска[1]. На пачатку XX ст. сям’я Шамардзіных пераехала ў Мінск. У 1913 годзе скончыла Мінскую жаночую гімназію, адправілася на вучобу ў Санкт-Пецярбург на Бястужаўскія курсы  (руск.), якім быў ужо нададзены статус вышэйшай навучальнай установы[2].

У Санкт-Пецярбургу, з просьбы бацькоў, Шамардзіной дапамагаў адаптавацца літаратурны крытык і журналіст Карней Чукоўскі, якога бацькі ведалі з папярэдніх прыездаў да мінскага сябра — хірурга Я. Шабада. Восенню 1913 года Шамардзіна пазнаёмілася з Уладзімірам Маякоўскім, з якім завязалася любоўная сувязь[2]. У 1913 годзе зрабіла аборт. На пачатку 1914 года пасля непрацяглага быцця ў Мінску адпраўляецца з групай футурыстаў з канцэртамі на поўдзень Расійскай імперыі, дзе завязвае рамантычную сувязь з Ігарам Севяраніным[3].

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны Соф’я Шамардзіна кідае вучобу і едзе сястрой міласэрнасці на фронт, трапляе ў вайсковы шпіталь пад Люблінам. У пачатку 1917 года нараджае сына, які неўзабаве памёр[4]. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі вяртаецца ў Менск, працуе ў штабе гарадской міліцыі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фрунзэ[4]. У канцы лета 1917 года пераязджае ў Цюмень, дзе працуе на тэхнічнай рабоце ў земстве, а таксама ў мясцовай кааперацыі. У 1919 годзе ўступае ў РКП(б), пасля пэўны час працуе ў калегіі Надзвычайнай камісіі ў Табольску[5]. У 1920 годзе Шамардзіну пераводзяць на партыйную работу ў Краснаярск. Па заканчэнні савецка-польскай вайны вяртаецца ў Менск, дзе ў доме па вуліца Шырокай, 28 па-ранейшым жылі яе маці, брат з сястрой і пляменніца[5].

Займае пасады ў Народным камісарыяце асветы, Народным камісарыяце юстыцыі, аддзеле па рабоце сярод жанчын пры ЦК КП(б)Б. Знаёміцца з наркамам вайсковых і ўнутраных спраў Язэпам Адамовічам, з якім па тагачасных нормах жыве без афармлення шлюбу[5]. Неўзабаве становіцца памочнікам пракурора. У 1922 годзе паступае на завочнае аддзяленне 1-га Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1925 годзе займае пасаду старшыні Галоўпалітасветы — структуры ў складзе Наркамасветы БССР, якая адказвала за камуністычнае выхаванне рабочых[6]. Сябра нарады жанаддзела ЦК КП(б)Б. У 1926 годзе абраная сябрам Менскага гарадскога савета[7]. У 1927 годзе абраная сябрам Усебеларускага з’езда саветаў ад Магілёўскай акругі.

У 1927 годзе Язэп Адамовіч прызначаны сябрам Прэзідыума Вышэйшага савета народнай гаспадаркі СССР, таму Соф’я Шамардзіна з ім пераязджае ў Маскву. У Маскве Шамардзіна займае пасаду ў ЦК Усесаюзнага прафесійнага саюза работнікаў мастацтваў, дзякуючы чаму ўваходзіць у кола тагачаснай савецкай эліты[8].

У 1932 годзе разам з Адамовічам пераязджае ў Варашылаў, на будоўлі цукровага завода. У 1934 годзе пераязджаюць у Петрапаўлаўск-Камчацкі, куды Адамовіча прызначылі начальнікам рыбапрамысловай арганізацыі, тут Шамардзіна займае пасаду загадчыка аддзела кіруючых партыйных органаў абкама[9].

22 красавіка 1937 года, пасля публічных абвінавачанняў у сувязі з трацкістамі Язэп Адамовіч застрэліўся. У лістападзе 1937 года Соф’я Шамардзіна арыштаваная. Пастановай асобай нарады пры НКУС СССР ад 22 снежня 1937 года Соф’я Шамардзіна прысуджана да 10 гадоў працоўных лагераў за «контррэвалюцыйную дзейнасць». Тэрмін адбывала ў паўночных лагерах Архангельскай вобласці. Праз два гады пасля вызвалення арыштавана супрацоўнікамі Куйбышаўскага раённага аддзела УМДБ па Маскоўскай вобласці, змешчана ў Бутырскую турму[10]. У траўні 1949 года прыгаворана да спецпасялення ў горадзе Ігарка Краснаярскага краю, дзе ішло будаўніцтва Транспалярнай чыгуначнай магістралі[11].

15 ліпеня 1955 года Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР адмяніла абедзве пастановы асобых нарад у дачыненні да Соф’і Шамардзіной, крымінальныя справы спыненыя за адсутнасцю складу злачынства[11].

Жыла ў невялікім пакоі камунальнай кватэры ў Маскве. Апошнія гады, па пратэкцыі Лілі Брык  (руск.), атрымала месца ў пансіянаце ў Перадзелкіне  (руск.), дзе памерла ў 1980 годзе[11]. Пахавана на Новых Данскіх могілках  (руск.) могілках у Маскве[12].

Remove ads

Бібліяграфія

  • Шамардзіна С. Старонкі з біяграфіі Язэпа Адамовіча. // Полымя. — 1966. — № 4.
  • Софія Шамардзіна. Я рада, што ведала яго. // Такі ён быў: успаміны пра Янку Купалу; Жыдовіч І. К. (склад.) — Мінск, 1975.
  • Софья Шамардина. Футуристическая юность. // Имя этой теме: любовь!: современницы о Маяковском / составление, вступительная статья, комментарии В. В. Катаняна — Москва, 1993.
Remove ads

У культуры

Соф’я Шамардзіна — прататып Марыі ў лірычнай паэме Уладзіміра Маякоўскага «Воблака ў штанах», згадваецца ў трагедыі «Уладзімір Маякоўскі». Соф’і Шамардзіной прысвечаная паэма Ігара Севяраніна «Званы сабора пачуццяў».

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads