Спа (фізіятэрапія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спа — метад фізіятэрапіі, звязаны з вадой. Часам выкарыстоўваецца для абазначэння такіх паняццяў, як лазня, водалячэнне, бальнеатэрапія, таласатэрапія і нават псаматэрапія.

Спа-курорты — курорты, якія прапануюць лячэнне мінеральнымі і марскімі водамі, багавіннем і солямі, лекавымі гразямі і гаючымі раслінамі. Вядомымі еўрапейскімі спа-курортамі з’яўляюцца Вішы і Эвіян у Францыі, Абана-Тэрмэ ў Італіі і Спа у Бельгіі.
У цяперашні час шмат гатэляў свету маюць уласныя спа-цэнтры. Існуе індустрыя спа-салонаў, якія прапануюць наведвальнікам гідрамасажныя ванны.
Remove ads
Паходжанне слова
Слова «спа» паходзіць ад назвы бельгійскага курорта Спа, які набыў вядомасць ва ўсёй Еўропе дзякуючы сваім лячэбным водам. З часам слова стала намінальным і стала ўжывацца для абазначэння бальнеялагічных працэдур або спадарожных ім з’яў[1].
Часта ў рэкламе паказваюць альтэрнатыўнае значэнне: акронім, які расшыфроўваюць як «здароўе ў вадзе» (лац.: salus per aquam або лац.: sanitas per aquam).
Гісторыя
Санаторна-курортнае лячэнне існуе з класічных часоў, калі водныя ванны лічыліся папулярным сродкам лячэння хвароб . Практыка падарожжаў да гарачых або халодных крыніц у надзеі вылечыць якую-небудзь хваробу ўзыходзіць да дагістарычных часоў. Археалагічныя даследаванні паблізу гарачых крыніц у Францыі і Чэхіі выявілі зброю і дары бронзавага веку. У Вялікабрытаніі старажытная легенда прыпісвала раннім кельцкім каралям адкрыццё гарачых крыніц у Баце, Англія.
Многія людзі ва ўсім свеце верылі, што купанне ў пэўных крыніцах, калодзежы або рацэ прыводзіць да фізічнага і духоўнага ачышчэння. Формы рытуальнага ачышчэння існавалі ў карэнных амерыканцаў, вавіланян, егіпцян, грэкаў і рымлян. Сёння рытуальнае ачышчэнне вадой можна сустрэць у рэлігійных цырымоніях іўдэяў, мусульман, хрысціян, будыстаў і індуістаў. Гэтыя цырымоніі адлюстроўваюць старажытную веру ў гаючыя і ачышчальныя ўласцівасці вады. Складаныя купальныя рытуалы практыкаваліся таксама ў Старажытным Егіпце, у дагістарычных гарадах даліны ракі Інд і ў эгейскіх цывілізацыях. Часцей за ўсё гэтыя старажытныя людзі мала будавалі вакол вады, а тое, што яны будавалі, насіла вельмі часовы характар.
Remove ads
Арганізацыі
- Міжнародная СПА Асацыяцыя, ISPAA (International SPA Association)[2].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads